25 красавiка 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі суд: Кантрольныя закупкі - незаконныя

37
Еўрапейскі суд: Кантрольныя закупкі - незаконныя

Еўрапейскі суд па правах чалавека абвясціў незаконным адзін з самых папулярных метадаў, які выкарыстоўваецца беларускімі кантралюючымі органамі.

На думку ЕСПЧ, доказ віны пры яго ўжыванні ажыццяўляецца з парушэннем артыкула 6 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне праў чалавека і асноўных свабод. На першы погляд, гэта падзея не мае да нас ніякага дачынення. Збольшага так яно і ёсць - калі не задумвацца аб сутнасці некаторых метадаў кантролю, якія шырока выкарыстоўваюцца ў Беларусі, піша «Народная воля».

Зразумела, рашэнне ЕСПЧ, хоць яно і можа стаць прэцэдэнтным для 150 аналагічных пазоваў супраць РФ, якія знаходзяцца на разглядзе ў Страсбургу, для нашай краіны не ўказ, тым больш што прынята яно з нагоды пазову асоб, асуджаных за гандаль наркотыкамі. Спецыялісты мяркуюць, што тых, хто не мае ніякага дачынення да гэтага промыслу, справакаваць на продаж пакуначка гераіну або гашышу нельга, хоць практыка Расеі і некаторых іншых краін паказвае, што магчымыя выключэнні. Зрэшты, гэты асабліва крымінальны бізнэс нас не цікавіць. Ёсць іншы аспект: наколькі наогул правамерная кантрольная закупка - адзін з упадабаных нашымі правяральнымі метадаў, нязменна забяспечвае 100-адсоткавую эфектыўнасць?

Як вядома, арт. 6 Закона ад 9.07.1999 № 289-З «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» забараняе органам (службовым асобам), якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, падбухторваць, схіляць, падахвочваць грамадзян да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, якія тут жа для сцісласці у дужках названы правакацыяй . Аднак у артыкулах 1, 11 і 13 таго ж Закона у ліку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў фігуруе праверачная закупка - штучна створаная органам, які ажыццяўляе аператыўна-вышуковую дзейнасць, сітуацыя набыцця тавараў, каштоўнасцей, валюты, а таксама іншых прадметаў, рэчываў і прадукцыі без мэты спажывання або збыту пры наяўнасці інфармацыі аб парушэннях заканадаўства, якiя цягнуць крымінальную адказнасць. Як спалучаюцца прамая забарона з гэтак жа прамым дазволам аднаго і таго ж метаду - неазнаёмленым грамадзянам застаецца толькі гадаць. А ў агульнай частцы Падатковага кодэкса, указе Лукашэнкі ад 16.10.2009 № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і шэрагу іншых нарматыўных прававых актаў кантрольная закупка займае даволі прыкметнае месца.

Менавіта кантрольная закупка дала старт нядаўняму пераследу часопіса «Arche» і затрыманню яго галоўнага рэдактара.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках