19 красавiка 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касціцына назвалі лепшым хакеістам «Трактара»

4
Касціцына назвалі лепшым хакеістам «Трактара»

Заўзятары назвалі беларускага форварда чалябінскага «Трактара» Андрэя Касціцына лепшым хакеістам каманды ў кастрычніку.

Такія вынікі інтэрнэт-апытання, праведзенага на афіцыйным сайце «Трактара», піша БелТА.

Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 36822 чалавекі. 6276 галасоў было аддадзена за Андрэя Касціцына (17%). Другое месца заняў канадскі галкіпер Майкл Гарнет: у яго карысць зрабілі выбар 5793 рэспандэнта (16%). Трэцім стаў нападаючы Яўген Кузняцоў: за яго прагаласавалі 4393 заўзятара (12%).

Першая пяцёрка лепшых гульцоў «Трактара» ў кастрычніку выглядае наступным чынам:

1. Андрэй Касціцын - 6276 (17%)

2. Майкл Гарнет - 5793 (16%)

3. Яўген Кузняцоў - 4393 (12%)

4. Максім Якуценя - 4033 (11%)

5. Антон Глінкін - 3347 (9%).

Андрэй Касціцын, які ў мінулым сезоне гуляў у НХЛ за «Манрэаль» і «Нэшвіл», падчас цяперашняга сезону падпісаў кантракт з «Трактарам», дэбютаваўшы за чэлябінскую дружыну 20 верасня ў выязным паядынку чэмпіянату КХЛ з казанскім «Ак Барсам». У тым матчы яго каманда пацярпела паражэнне з лікам 2:6, а беларус завяршыў сустрэчу з каэфіцыентам карыснасці «-3». Але ўжо праз два дні Андрэй Касціцын закінуў сваю першую шайбу ў КХЛ, унёсшы свой уклад у гасцявую перамогу над ніжнякамскім «Нафтахімікам» (3:1).

У кастрычніку Андрэй Касціцын згуляў у 12 паядынках і набраў 10 (5 +5) бамбардзірскіх балаў пры 6 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «13».

Усяго з пачатку чэмпіянату КХЛ у актыве Андрэя Касціцына ў 13 (8 +5) ачкоў у 17 матчах пры 8 хвілінах штрафу, паказчыку карыснасці «12» і сярэднім гульнявым часе 15 хв.26 сек. (16,4 змены). Ён займае 5-е месца ў спісе самых дзейсных гульцоў «Трактара» і лідзіруе сярод прадстаўнікоў беларускага дэсанта ў КХЛ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках