24 красавiка 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не заплаціў падатак за «Майбах»

43
Лукашэнка не заплаціў падатак за «Майбах»

Такую выснову можна зрабіць з адказу Міністэрства па падатках і зборах на зварот Анатоля Лябедзькі.

«На мой зварот з нагоды заявы Лукашэнкі аб тым, што яму падарылі суперкар «майбах», мне прыйшоў наступны адказ: «Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ паведамляе, што выкладзеная ў запыце ад 17.10.2012  года інфармацыя прынята да ведама. У адпаведнасці з падпунктам 1.11 пункта 1 артыкула 82 Падатковага кодэкса РБ падатковыя органы і іх службовыя асобы абавязаны выконваць падатковую тайну і правілы захоўвання звестак аб падаткаплацельшчыках і іншых абавязаных асобах. Запытаныя ў звароце дадзеныя ў адпаведнасці з артыкулам 79-м Падатковага кодэкса складаюць падатковую тайну і не падлягаюць разгалашэнню», - распавёў сайту charter97.org старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька.

Па словах палітыка, такі адказ кажа пра тое, што падатковая інспекцыя ўскосным чынам прызнае, што парушэнне заканадаўства з боку Лукашэнкі ёсць:

«Я чакаў, што падаткавікі адкажуць вельмі жорстка і ясна, што парушэнняў падатковага заканадаўства з боку грамадзяніна Лукашэнкі няма. Яны так не адказалі. Гэта дае падставы сцвярджаць, што падаткавікі ўскосным чынам прызнаюць, што парушэнні ёсць. І яны абралі для сябе палажэнне, якое забараняе распаўсюджваць гэтую інфармацыю, таму што яна тычыцца асабістых звестак грамадзян».

Такое тлумачэнне ў адмове даць інфармацыю - гэта падвойныя стандарты, адзначыў Анатоль Лябедзька:

«У цывілізаванай дзяржаве такі падыход абсалютна натуральны. Але мы-то ведаем, што інфармацыя, якую атрымліваюць падаткавікі ў нашай краіне, тут жа паступае ў КДБ, у прапагандысцкія ведамствы і адтуль разліваецца па дзяржаўных СМІ, і выкарыстоўваецца і трактуецца так, як зручна ўладам. Так што тут падвойныя стандарты як мінімум».

Кіраўнік мог забыцца пазначыць наяўнасць «майбаха» у падатковай дэкларацыі, лічыць старшыня АГП:

«Я мяркую, што гэты адказ дае падставы казаць, што Лукашэнка сапраўды атрымаў «майбах» у падарунак. І высокая верагоднасць таго, што з яго не заплачаныя падаткі, і што яго ўладальнікам па-ранейшаму застаецца Аляксандр Лукашэнка. І, хутчэй за ўсё, ён як кандыдат у прэзідэнты забыўся пазначыць гэтую «маленькую штучку» у падатковай дэкларацыі. Гэта парушэнне закона, але пакуль адпаведныя структуры на гэта не рэагуюць. Я думаю, на гэта могуць адрэагаваць толькі грамадзяне Беларусі, фармуючы сваё меркаванне аб тым, хто называе сябе «першай асобай у краіне».

Нагадаем, 16 кастрычніка на прэс-канферэнцыі расейскім журналістам дыктатар распавёў, што «адзін расейскі чалавек» аднойчы падарыў яму суперкар «майбах», аднак сам ён на ім не ездзіць.

Анатоль Лябедзька накіраваў 18 кастрычніка запыт у Генпракуратуру і падатковую інспекцыю з патрабаваннем разабрацца, што за «майбах» падарылі Лукашэнку.

«Гаворка ідзе аб атрыманні даходу звонку, а значыць, яго атрымальнік па дзейсным заканадаўстве абавязаны выплаціць падатак. Мяне нешта бяруць сумневы, што гэта не было зроблена. Калі ўладар атрымаў дарагі падарунак да снежня 2010 года, яго ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах можа быць аспрэчаны», - сказаў тады палітык.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках