26 красавiка 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будпляцоўцы «Galleria Менск» праваліўся МАЗ (Фота)

4

Сёння днём у цэнтры сталіцы грузавік апынуўся ў траншэі і перакуліўся.

Вядома, што ў гэтым месцы вул. Дзімітрава ў дадзены момант праходзіць будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплексу пад назвай «Galleria Менск», піша onliner.by.

Адразу пасля таго, што здарылася, работнікі аб'екта паспрабавалі ліквідаваць праблему сваімі сіламі, паведамляюць відавочцы.

Як напісаў карыстальнік Twitter, зарэгістраваны пад нікам LynxFromMinsk, МАЗ спрабавалі дастаць пры дапамозе бульдозера і экскаватара. Паводле яго інфармацыі, кабіна грузавіка павернутая на бок. Хутчэй за ўсё, ніхто не пацярпеў, так як на месца здарэння не прыязджала машына хуткай дапамогі.

Не прайшло і гадзіны, як грузавік выцягнулі з траншэі без прыцягнення спецслужбаў.

Не выключана, што інцыдэнт здарыўся з-за частковага абвалу грунту. На будаўнічых аб'ектах Менска падобнае адбываецца нярэдка. Так, у чэрвені гэтага года пры падобных абставінах МАЗ праваліўся пад зямлю на скрыжаванні пр. Ракасоўскага і вул. Пляханава, дзе праходзіла будоўля падземнага пешаходнага пераходу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках