16 красавiка 2024, aўторак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік начальніка падатковай Партызанскага раёна атрымаў 7 гадоў за хабар

22
Намеснік начальніка падатковай Партызанскага раёна атрымаў 7 гадоў за хабар

Былога намесніка начальніка падатковай інспекцыі па Партызанскім раёне Менска прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі.

У сакавіку 2010 года ён за грашовую ўзнагароду ў памеры 10 тысяч даляраў аказаў садзейнічанне ў фармальным правядзеннi падатковай праверкі аднаго з ІП без адлюстравання ў акце усіх парушэнняў дзеючага падатковага заканадаўства, перадае БелТА.

Былы чыноўнік быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч.3 арт. 430 КК Беларусі («Атрыманне хабару»), а таксама па ч.З арт.426 КК «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў») і прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя, адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на 4 гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з асуджанага ў даход дзяржавы неабгрунтавана атрыманы прыбытак у памеры 82,8 мільёна беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках