29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер «Ліля»: БАТЭ - моцная і арганізаваная каманда

15
Трэнер «Ліля»: БАТЭ - моцная і арганізаваная каманда

Матч паміж беларускай і французскай камандамі пройдзе сёння ў Менску.

Настаўнік «Ліля» Рюдзі Гарсія распавёў, што французскі клуб усё яшчэ спадзяецца прабіцца ў плэй-оф Лігі Еўропы, піша «Прессбол».

- «Ліль» мае шанцы на трапленне ў плэй-оф Лігі Еўропы. Наколькі вам цікавы гэты турнір?

- Вельмі цікавы. Як, напэўна, і любому клубу. Хоць, паўтаруся, турнірная сітуацыя сёння не ў нашу карысць, яна вельмі складаная.

- Ці часта вы ўспамінаеце першы матч з барысаўчанамі, прайграны вамі з лікам 1:3?

- Яго лёгка ўспомніць. У нас тады не атрымаўся першы тайм - прымудрыліся прапусціць аж тры мячы. Пасля перапынку выглядалі нашмат лепш, але адысці ад паражэння так і не змаглі. Што маем, то маем. Заўтра будзе працяг. Спадзяюся, ён атрымаецца больш паспяховым.

- За апошнія тыдні вашае меркаванне аб суперніку не змянілася? БАТЭ саступіў у абодвух паядынках з іспанскай «Валенсіяй»...

- Нягледзячы на гэта, я па-ранейшаму лічу беларускую каманду моцнай, згулянай і арганізаванай. Яе варта баяцца. Не кожны клуб у Лізе чэмпіёнаў здольны забіць тройчы за 45 хвілін. Гэта сведчыць аб прафесіяналізме і высокім класе футбалістаў.

- Нядаўні матч нацыянальнага чэмпіянату з «Лар’янам» вы праводзілі на сінтэтыцы. Ад трэніроўкі на стадыёне «Дынама» вырашылі адмовіцца. Ці не баіцеся, што мінскі газон прынясе праблемы?

- Так, мы выключылі з графіка перадматчавы занятак на беларускай арэне. Трэніраваліся перад вылетам на іншым полі. Напэўна, яго якасць адрозніваецца ад тутэйшага. Але ўсё ж я думаю, што гэты фактар на гульню вялікага ўплыву не акажа.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках