19 сакавiка 2024, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы аб аб'яднанні войскаў АДКБ прызначаныя на снежань

12
Перамовы аб аб'яднанні войскаў АДКБ прызначаныя на снежань

19 снежня ў Маскве будзе разгледжана магчымасць стварэння Войскаў АДКБ.

Пра гэта паведаміў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, перадае «Інтэрфакс».

«Мы не пазіцыянуем сябе як ваенна-палітычны блок. Сёння мы разглядаем сябе як міжнародную ўніверсальную арганізацыю, якая займаецца ўсімі спектрамі бяспекі, усімі праблемамі бяспекі, якія хвалююць нашы краіны. Мы рухаемся ў напрамку стварэння поўнамаштабнай структуры», - сказаў Бардзюжа на навукова- адукацыйнай праграме «АДКБ - 20 гадоў: вынікі і перспектывы», якая адкрылася ў Маскве ў аўторак.

Паводле яго слоў, на парадку дня стаіць некалькі пытанняў, якія плануецца разгледзець на сесіі СКБ, якая пройдзе ў Маскве 19 снежня.

«У прыватнасці, гэта ўдасканаленне ваеннага супрацоўніцтва. Мабыць, мы выйдзем з прапановай аб стварэнні з разрозненых структур - гэта двухбаковыя групоўкі, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання, Міратворчыя сілы - Войскаў АДКБ, якія будуць кіравацца ў адпаведнасці з адзінай задумай», - растлумачыў Бардзюжа.

Ён адзначыў, што прэзідэнтам краін АДКБ будзе прапанавана разгледзець на сесіі СКБ стварэнне калектыўнага авіяцыйнага кампанента - «абсалютна неабходнага для перакідання войскаў, баявога прыкрыцця наземных аперацый».

Акрамя таго, па словах генеральнага сакратара, кіраўнікам дзяржаў-членаў АДКБ будзе прапанавана стварыць Сілы спецыяльных аперацый, якія неабходныя для правядзення канкрэтных антытэрарыстычных аперацый.

Бардзюжа таксама паведаміў, што ў рамках сесіі будзе разгледжана стварэнне сістэмы калектыўнага рэагавання на тэхнагенныя і прыродныя катастрофы. «У нас прадугледжваецца і стварэнне матэрыяльных запасаў, і фінансаванне сістэмы, стварэнне рэгіянальных груповак, стварэнне сістэмы прыняцця рашэнняў, каб яны прымаліся практычна неадкладна», - сказаў генеральны сакратар АДКБ.

У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках