29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Алкаеў: Словы Сівакова - сігнал замежным палітыкам

79
Алег Алкаеў: Словы Сівакова - сігнал замежным палітыкам

Былы начальнік СІЗА № 1 Менска ўпэўнены, што Юрый Сівакоў задумаўся аб асабістай бяспецы.

Алег Алкаеў лічыць яго заяву, у якой былы міністр унутраных спраў кажа аб сваёй віне ў знікненні апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, сігналам для замежных палітыкаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Яго заяву можна лічыць сігналам да замежных палітыкаў, якія змогуць забяспечыць яго бяспеку, а таксама намёкам на тое, што з гэтага моманту любыя замахі на яго жыццё або свабоду трэба разглядаць толькі як сродак пазбавіцца ад важнага сведкі. Я думаю, што палітыкам трэба ўлічыць гэты фактар і сапраўды падумаць аб дапамозе гэтаму чалавеку. Я ведаю, што для яго гэта быў цяжкі выбар, але цаню тое, што ён знайшоў у сабе сілы зрабіць правільны крок», - сказаў былы начальнік СІЗА № 1 Менска.

Нагадаем, нядаўна ў інтэрв'ю газеце «Прессбол» экс-міністр зрабіў нечаканую заяву.

«Напэўна, любы разважны чалавек, які са мной ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі па чутках, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж... Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе», - сказаў ён.

У 1999 годзе зніклі без вестак выконваючы абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і былы кіраўнік МУС Юрый Захаранка. Пазней знік журналіст Зміцер Завадскі. Пасля былі апублікаваныя дакументы, якія сведчылі, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі расправіўся «эскадрон смерці», загады якога аддавала вышэйшае кіраўніцтва краіны. Сярод датычных да выкраданняў і забойстваў згадваўся і Юрый Сівакоў. Пасля яму, таксама, як і іншым беларускім чыноўнікам з-за гэтага быў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках