25 красавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альгірдас Буткявічус вылучаны ў прэм'еры Літвы

4
Альгірдас Буткявічус вылучаны ў прэм'еры Літвы

Даля Грыбаўскайтэ ў аўторак прадставіла парламенту кандыдатуру лідэра сацыял-дэмакратаў Альгірдаса Буткявічуса на пасаду прэм'ер-міністра.

Па Канстытуцыі прэм'ер-міністра з адабрэння парламента прызначае і звальняе прэзідэнт. Прэм'ер не пазней чым на працягу 15 дзён з моманту прызначэння прадстаўляе парламенту сфармаваную ім і зацверджаную прэзідэнтам праграму будучага кабміна. Гэтая праграма павінна быць зацверджана на працягу 15 дзён, піша «Інтэрфакс».

Новы ўрад атрымлівае паўнамоцтвы, калі сейм на пасяджэнні большасцю ўхваляе гэтую праграму.

Прэзідэнт мае права ў любы час да пачатку галасавання або ўхвалення адклікаць прапанаваную кандыдатуру.

Пост кіраўніка ўрада прадугледжаны для Альгірдаса Буткявічуса у пагадненні, якое падпісалі партнёры новай кааліцыі, у якую ўвайшлі Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП), партыя «Парадак і справядлівасць», Партыя працы і Выбарчая акцыя палякаў Літвы. У гэтых партый у парламенце 86 месцаў.

Прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ раней неаднаразова заяўляла, што не ўхваляе ўключэнне ва ўрад кандыдатаў ад Партыі працы, паколькі яе членаў падазраюць у махінацыях з партыйнай бухгалтэрыяй і парушэннях падчас парламенцкіх выбараў.

Лідэр гэтай партыі, былы дэпутат Еўрапарламента Віктар Успаскіх, неаднаразова пасля выбараў выказваўся за нармалізацыю адносін з Масквой.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках