29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Кіно павінна шукаць Спартака

10
Юрый Хашчавацкі: Кіно павінна шукаць Спартака

Вядомы кінарэжысёр пракаментаваў ідэю стварэння «культу рабочага» серыяламі пра слесараў.

«Людзі, якія такое прапанавалі, не разумеюць галоўнага - у Беларусі не рабочы клас, а проста элементарныя рабы. Таму ў кіно цяпер могуць толькі адлюстроўваць высакародную працу рабоў і павышаць імідж рабства як лепшай сістэмы», - распавёў сайту charter97.org вядомы беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Па словах кінарэжысёра, беларускія чыноўнікі хочуць зрабіць прывабным аблічча рабства:

«Хто такі рабочы? Гэта высокакваліфікаваны пралетар, у якога існуюць свае ўяўленні аб тым, як павінна працаваць вытворчасць, як правільна яе наладзіць. У Японіі, у Штатах у рабочых велізарныя, каласальныя правы. А што ў нас? У нас рабочыя толькі называюцца «рабочымі», на самой справе іх даўно пастараліся і зрабілі рабамі.

Таму тыя, хто кажуць, што трэба павышаць імідж рабочага чалавека, на самой справе маюць на ўвазе, што трэба зрабіць прывабным аблічча рабства, да якога мы ідзем у глыб стагоддзяў, абыходзячы ўсе папярэднія эканамічныя фармацыі. Феадальны строй мы ўжо прайшлі, па-сутнасці ў нас галоўны чалавек - феадал. Але ён не супраць стаць і рабаўладальнікам, ён ім і стаў практычна, зрабіўшы ўвесь рабочы клас Беларусі сваімі рабамі».

Кіно павінна займацца не культам рабства, а пошукамі Спартака, упэўнены Юрый Хашчавацкі:

«Пытанне ў тым - ці будзе ў нас Спартак? Ці з'явіцца ён сярод рабочых? Ці яны яшчэ пару стагоддзяў гатовыя наогул у рабстве жыць? Вось у чым пытанне, вось чым цікава заняцца ў кіно - пошукамі Спартака».

Нагадаем, нядаўна чыноўнікі прыдумалі, як павысіць прэстыж рабочых прафесій - ствараць «культ рабочага» серыяламі пра слесараў.

Так, дырэктар Вілейскага дзяржаўнага ПТВ Ігар Кіцікаў заявіў: «Мне здаецца, да папулярызацыі рабочых прафесій павінны падключыцца майстры культуры. Нездарма Ленін сказаў, што найважнейшым з мастацтваў з'яўляецца кіно. Трэба ствараць моладзевыя серыялы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках