19 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу аб выбуху ў Віцебску засакрэцілі

28
Справу аб выбуху ў Віцебску засакрэцілі

Следчы камітэт адмаўляецца паведамляць падрабязнасці расследавання.

Прадстаўніца Віцебскага абласнога следчага камітэта Іна Гарбачова адмовілася адказаць на пытанне, ці з'явіліся новыя падазроныя па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Хуліганства» па факце выбуху піратэхнічнай прылады ўвечары 11 лістапада.

«На сапраўдны момант упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці камэнтароў журналістам не дае і прычын адмовы не тлумачыць» - адзінае, што сказала яна ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам «Радыё Свабода».

Як паведамляў сайт charter97.org, па справе аб выбуху ў Віцебску былі затрыманыя дзесяткі чалавек. КДБ паведамляў толькі аб 3 затрыманых. Усе яны былі вызваленыя пасля праверкі.

Выбух каля будынку КДБ адбыўся ўвечары 11 лістапада.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках