29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзікія жывёлы на вуліцах Менска

28

Жывёл з навакольных лясоў прыцягваюць сталічныя звалкі.

Учора дзікі воўк з'явіўся ва Уруччы. Шэры драпежнік быў злоўлены супрацоўнікамі міліцыі на вуліцы Панамарова. Цяпер ён знаходзіцца ў сталічным УП «Фауна горада» на вуліцы Гурскага. Там будуць праведзеныя неабходныя ветэрынарныя назіранні і аналізы. Пасля чаго, драпежнік, магчыма, зменіць месца прапіскі з лесу на сталічны заапарк, піша TUT.by.

Яшчэ адно паведамленне аб дзікім зверы на сталічных вуліцах прыйшло цяперашняй раніцай. Сёння на паркоўцы на вуліцы Гаруна ў Менску была заўважаная ліса. Як распавялі відавочцы, «рыжая хітруха» хавалася паміж машынамі. Пра далейшы лёс лясной мігранткі нічога невядома.

Навукоўцы сцвярджаюць, што павелічэнне ў межах горада колькасці дзікіх жывёл звязана з наяўнасцю тут лёгкадаступнай ежы. Мясцовыя звалкі і памыйніцы становяцца ўсё больш прыцягальныя для лясных жыхароў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках