24 красавiка 2024, Серада, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чупакабра» дабралася да Слоніма

40
«Чупакабра» дабралася да Слоніма

Таямнічы звер у жыхара Слоніма задушыў 36 курэй.

Як сказаў Аляксандр Барташ, раніцай у нядзельны дзень ён адправіўся на рынак, а калі праз некалькі гадзін вярнуўся, знайшоў на сваім участку птушынае пабоішча. У куратніку ў розных месцах ляжалі нежывыя тушкі хатняй птушкі, піша «Газета Слонимская».

- Куратнік агароджаны металічнай сеткай, таму як прабраўся звер і перабіў курэй, дзіўлюся. 36 курэй з 55 ён проста задушыў. Раней сюды залятаў каршун, які панёс толькі дзве курыцы. А цяпер нейкі драпежнік проста перабіў больш паловы курэй і куранят, - адзначыў Аляксандр.

Што гэта быў за звер, Аляксандр губляецца ў здагадках. Выказаў здагадку нават, што магчымым драпежнікам магла быць праславутая «чупакабра», якая некалькі тыдняў таму пабіла амаль усю хатнюю жыўнасць ў адным з пасёлкаў Салігорскага раёна. Аднак супрацоўнікі інспекцыі па ахове жывёльнага свету, якія на наступны дзень наведалі яго падворак, не выключылі, што гэта магла быць і шалёная ліса - лес ад дома недалёка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках