28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Казахстана абвінавацілі апазіцыю і СМІ ў «экстрэмізме»

7
Улады Казахстана абвінавацілі апазіцыю і СМІ ў «экстрэмізме»

Пракуратура краіны мае намер дамагацца забароны некалькіх апазіцыйных арганізацый і шэрагу СМІ.

Як распавёў афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры рэспублікі Нурдаўлет Суіндзікаў, гаворка ідзе пра незарэгістраваную партыю «Алга», неафіцыйнае аб'яднанне «Халык майданы» /«Народны фронт» (у якое ўваходзяць «Алга» і зарэгістраваная апазіцыйная кампартыя), а таксама аб некаторых СМІ, піша lenta.ru.

20 лістапада пракуратура звярнулася з пазовамі ў суд Алма-Аты, патрабуючы, каб «Алга» і «Халык майданы» былі афіцыйна прызнаныя экстрэмісцкімі арганізацыямі і забароненыя. У іншых пазовах змяшчаецца патрабаванне спыніць дзейнасць газеты «Взгляд» і дублюючых яе інтэрнэт-рэсурсаў, газеты «Республика» і асацыіраваных з ёй друкаваных і інтэрнэт-СМІ, а таксама тэлеканала К + і відэапартала Stan.tv.

Тлумачачы гэтыя патрабаванні, у пракуратуры спасылаюцца на нядаўні прысуд лідэру партыі «Алга» Уладзіміру Казлову. Апошні, нагадаем, у кастрычніку быў прысуджаны да сямі гадоў турмы ў сувязі з леташнімі беспарадкамі ў Жанаозене (беспарадкі там адбыліся на фоне акцый пратэсту нафтавікоў, якія засталіся без працы). Пракуратура абвінаваціла апазіцыю, заявіўшы, што тая «правакавала супрацьстаянне паміж нафтавікамі і ўладай». Казлоў і некалькі іншых апазіцыянераў былі затрыманыя. Па рашэнні суда лідэр партыі «Алга» быў прызнаны вінаватым у «распальванні сацыяльнай варожасці, закліках да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу і стварэнні злачыннай групы». Сам ён сцвярджаў, што невінаваты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках