24 красавiка 2024, Серада, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілі падаражэюць з-за пастановы Нацбанка

26
Аўтамабілі падаражэюць з-за пастановы Нацбанка

Абмежаванне выдачы валютных крэдытаў прывядзе да падаражання аўтамабіляў.

Пра гэта заявіў брэнд-менеджэр міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» Ілля Прохараў у каментары агенцтву «Бізнес-навіны».

«Цяпер каля 50% кошту аўтамабіляў складаюць акцыз і мытныя зборы. Пад гэтыя мэты мы ўзяць валютны крэдыт не можам. Крэдытаваць у BYR мы не будзем, таму што пад такія вялікія адсоткі нармальны бізнэс не можа браць крэдыты. Адпаведна, нам прыйдзецца «зачыняцца» сваімі грашыма. Гэта дадатковыя выдаткі, якія цалкам верагодна могуць пацягнуць за сабой павелічэнне коштаў на нашы тавары», - сказаў Прохараў.

Ён падкрэсліў, што пытанне павышэння коштаў на аўтамабілі яшчэ не вырашана. Суразмоўца таксама адмовіўся выказаць здагадку наколькі патэнцыйна могуць павялічыцца кошты. У той жа час, па словах Прохарава, холдынг не мае намеру перакладаць усе свае выдаткі на спажыўцоў, інакш «тады будуць непад'ёмныя кошты».

Ілля Прохараў адзначыў, што пасля выхаду пастановы Нацбанка кампанія можа атрымаць валютны крэдыт толькі для аплаты аўтамабіляў па дамовах з замежнымі пастаўшчыкамі.

Ён таксама дадаў, што дакумент «памяншае колькасць кліентаў кампаніі - юрыдычных асоб, якія ўжо не могуць атрымаць валютны крэдыт пад куплю аўтамабіля».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках