20 красавiка 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі вачыма фатографа-амерыканкі  

64

Кацярына Волкава, фатограф з ЗША, прысвяціла свае творы беларускім жанчынам.

У каледжы адзін з прафесараў рэгулярна казаў, што выглядам яна была падобная да беларускай жанчыны, чыю фатаграфію змясцілі ў якасці ілюстрацыі нашай краіны на карце National Geographic, якая вісела на кафедры гісторыі. Сям'я бацькі Кацярыны Волкавай сапраўды імігравала з Беларусі ў 1906 годзе, але яна заўсёды ўважала сябе за амерыканку, піша амерыканскі часопіс Time (пераклад - charter97.org).

Усё змянілася пасля смерці яе бацькі ў 2010 годзе. Кацярына захацела наведаць Беларусь. «Я хацела ўбачыць маю вялікую сям'ю», - кажа яна.

У нашай краіне Кацярына Волкава правяла 10 дзён. Увесь гэты час яна рабіла фатаграфіі беларускіх жанчын, якія ўвайшлі ў серыю «Мая беларуская нявеста».

«Беларусь з'яўляецца даволі рэпрэсіўным грамадствам, асабліва для жанчын, але я думаю, што ў момант здымак яны здолелі самавыявіцца», - кажа фатограф.

Кацярына Волкава распавядае, што яна ўбачыла частку сябе ў кожнай з беларусак, якіх яна фатаграфавала, - ад падлетка, які есць марозіва, да паджылай жанчыны.

«Гэтыя жанчыны, якія не былі маімі сваякамі, але былі вельмі падобнымі да мяне, - кажа яна. - Нібыта мы адная сям'я».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках