28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларуса «выкралі» танк

92
У беларуса «выкралі» танк

Аддзел раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гомельскага аблвыканкама праводзіць праверку заявы жыхара абласнога цэнтра, аматара папулярнай гульні World of Tanks.

Як распавёў БелаПАН начальнік аддзела раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Серафімовіч, гомелец паскардзіўся, што ўзламалі ягоную паштовую скрыню, у выніку чаго выкралі пароль для доступу да гульнявога рахунка ў кампутарнай гульні World of Tanks і завалодалі інфармацыяй. «Мы кажам пра доступ да пэўнай інфармацыі, у віртуальнай прасторы гэта танк, удасканалены, у які былі ўкладзеныя рэальныя грошы», — удакладніў Серафімовіч.

Ён дадаў, што віртуальную тэхніку зламыснік прадаў запчасткамі. Электронная скрыня гомельца была на расейскім паштовым сэрверы, цяпер уладальнікам сэрвера ды ў іншыя структуры накіраваныя запыты.

Паводле вынікаў праверкі будзе вырашацца пытанне пра распачынанне ці адмову ў распачынанні крымінальнай справы.

Андрэй Серафімовіч звяртае ўвагу аматараў анлайн-гульняў, а таксама карыстальнікаў сацыяльных сетак на захады бяспекі, у прыватнасці на прадуманыя паролі (якія можна дабраць з дапамогай платных праграм), і на патрэбу захоўваць паролі ў недаступных для трэціх асоб месцах.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках