23 красавiка 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ хоча падоўжыць кантракт з Глебам

17
БАТЭ хоча падоўжыць кантракт з Глебам

Трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка прызнаўся, што клуб не супраць падоўжыць супрацоўніцтва з Аляксандрам Глебам.

Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю газеце «Прессбол».

- Ці не лічыце вы, што каманда папросту маральна і фізічна стамілася пад канец чарговага працяглага сезону, і задача здабыць перамогу ляжала ўжо за межамі нервовых нагрузак яе гульцоў?

- Як бы мы ні хацелі знаходзіцца на высокім узроўні ўсебаковай гатоўнасці на працягу доўгага часу, у канцы сезону надыходзіць маральна-разумовая стомленасць. І тут можна зразумець футбалістаў. Бо большасць з іх гулялі не толькі ў чэмпіянаце краіны, але і ў розных зборных, еўракубках. У выніку хлопцы правялі вялікую колькасць напружаных матчаў. На фінішы сезону гэтая праблема становіцца бачная ўсё выразней. Калі ў фізічным плане нам яшчэ ўдаецца падтрымліваць каманду на прымальным узроўні, то псіхалагічная стомленасць дае аб сабе ведаць.

- Шмат у чым дзякуючы такому дасведчанаму майстру, як Аляксандр Глеб, быў дасягнуты прагрэс БАТЭ ў атацы. Дастаткова параўнаць, колькі галоў каманда забіла ў Лізе чэмпіёнаў у мінулым і гэтым гадах. Ці мае клуб фінансавыя магчымасці для захавання на наступны сезон Глеба?

- Мы будзем размаўляць з Сашам на гэтую тэму - у нас ёсць жаданне працягнуць супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках