19 красавiка 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Дабравольскі: Рэпрэсii - не суверэнная справа дзяржавы

11
Аляксандр Дабравольскі: Рэпрэсii - не суверэнная справа дзяржавы

Беларускія ўлады спрабуюць абараніць сваё «права» панаваць вечна, лічыць палітык.

Сёння беларускі МЗС заявіў, што ўвядзенне пры Савеце ААН мандата спецыяльнага дакладчыка па Беларусі палітычна матывавана і накіравана на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі.

«Усё вельмі проста - хто будзе пры ўладзе павінны вырашаць грамадзяне Беларусі. Але паколькі цяперашняе кіраўніцтва хоча застацца ва ўладзе назаўжды, яно спрабуе выдаць гэта за сваю ўнутраную справу», - распавёў сайту charter97.org сябра Палітсавета Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Аляксандр Дабравольскі.

Па словах палітыка, захаванне міжнародных пактаў, якія прыняла Беларусь, не з'яўляецца ўнутранай справай дзяржавы:

«А вось у беларускага народа можа быць іншае меркаванне. Пра гэта як раз кажа тое, што ААН усё ж такі хоча, каб народ вырашаў, хто будзе пры ўладзе. Спроба выдаць здзекі над народам за ўнутраныя справы краіны не атрымалася і ніколі не ўдавалася ў іншых дзяржавах. Важна памятаць і аб стандартах - Беларусь прызнала міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які абавязаная выконваць. І гэта таксама не ўнутраная справа».

Заявы беларускага боку ўжо не пагоршаць дыпламатычныя адносіны з іншымі краінамі, адзначыў Аляксандр Дабравольскі:

«Горш, чым нашкодзілі нашыя кіраўнікі, ужо не будзе. Яны пасварыліся з усімі цывілізаванымі краінамі і шукаюць нейкіх «сяброў» у рэгіёнах Лацінскай Амерыкі, Азіі і гэтак далей. Але для беларусаў увага ААН вельмі важная. Калі душыцца любая грамадзянская актыўнасць, калі палітыка прыводзіць да страты працы, людзям трэба ведаць, што іх памятаюць і падтрымліваюць».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках