18 красавiка 2024, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - канцлагер у цэнтры Еўропы

60
Беларусь - канцлагер у цэнтры Еўропы

Катаванням падвяргаюцца не толькі палітвязні, але і звычайныя грамадзяне.

У Менску міліцыянты на працягу 6 гадзін здзекаваліся над пенсіянерам Васілём Сарочыкам, змушаючы яго ўзяць на сябе віну за крадзеж надмагільных пліт. Прызнанне выбіць не атрымалася, а Сарочык да гэтага часу не можа зразумець: чаму людзям у пагонах дазваляецца ў нашай краіне ўсё?

Галоўны рэдактар партала charter97.org Наталля Радзіна у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» адзначыла, што з'ява катаванняў у Беларусі - масавая, прычым, як паказаў выпадак з менскім пенсіянерам, катуюць не толькі палітычных зняволеных, але і звычайных грамадзян.

«Я сама была ў турме КДБ і чула крыкі мужчын, якіх катавалі», - распавяла журналістка. Наталля Радзіна адзначыла, што яе трымалі тады ва ўмовах, якія адпавядаюць вызначэнню катаванняў: «Я спала проста на падлозе. У камеры адсутнічаў туалет. Мяне выводзілі туды толькі кожныя 4 гадзіны пад канвоем». У выніку журналістка перастала піць ваду, што выклікала праблемы са здароўем.

Справа Канавалава і Кавалёва, па словах госці «Белсата», даказала, што з дапамогай катаванняў у Беларусі могуць выбіць любыя прызнанні, за якія чалавека могуць расстраляць.

«Катаванні прымяняюцца ў дачыненні да ўсіх. І рана ці позна з гэтым можа сутыкнуцца кожны», - лічыць рэдактар незалежнага партала. Яна падкрэсліла, што міліцыя ў Беларусі - абсалютна беспакараная а міжнародныя структуры не рэагуюць належным чынам на здзекі і бяспраўе ў Беларусі.

Госця «Белсата» перакананая, што з катаваннямі і несправядлівасцю ў краіне павінен змагацца кожны грамадзянін. «Акрамя нас гэтага ніхто не зробіць. Трэба мяняць усю сістэму і рэжым, інакш усё рэформы праваахоўных органаў будуць безвыніковыя», - падагульніла Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках