25 красавiка 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Газпрам укладвае грошы ў сваю інфраструктуру

19
Барыс Жаліба: Газпрам укладвае грошы ў сваю інфраструктуру

Расейская кампанія зацікаўленая ў мадэрнізацыі газаправодаў і сховішчаў у Беларусі, таму што гэта яе ўласнасць.

«Тое, што Газпрам павялічвае транзіт праз Беларусь на 30%, краіне, вядома, на руку - паколькі мы атрымліваем плату за гэты транзіт. Нягледзячы на тое, што ўсе сеткі Белтрансгаза ў поўнай уласнасці Газпрама, плата за транзіт усё роўна ідзе ў беларускую казну», - распавёў сайту charter97.org беларускі эканаміст Барыс Жаліба.

Па словах эксперта, асцярогі, што з-за «Паўночнага патоку» Беларусь недаатрымае газ не пацвердзіліся:

«Газпрам павялічвае пастаўкі газу ў Еўропу. Узрасла патрэба ў газе. Былі асцярогі, што з пачаткам працы газаправода Паўночны паток па дне Балтыйскага мора знізіцца транзіт газу па тэрыторыі Беларусі і адпаведна мы будзем атрымліваць менш платы за транзіт, але, як мы бачым, гэты прагноз пакуль не спраўджваецца».

У нас вялікія праблемы не з газам, а з пастаўкамі нафты, адзначыў эканаміст:

«Уладам пашанцавала, з Расеяй па газе пакуль ніякіх праблем няма, у параўнанні з праблемамі, якія ў нас па пастаўках нафты. Па першым раунзе перамоў Расея замест 23 мільёнаў тон, якія мы заяўлялі, сказала, што дасць 18. Для Беларусі гэта вельмі вялікі ўдар».

Барыс Жаліба не здзіўлены, што Газпрам будзе мадэрнізаваць беларускія газасховішчы:

«Раз Газпрам зацікаўлены павялічваць аб'ёмы, трэба ўдасканальваць і кампрэсарную станцыю. Яна ж павінна перапампоўваць газ, трымаць ціск, спраўляцца з узрослымі аб'ёмамі. Хоць не трэба забываць, што ўсё гэта гаспадарка - ўласнасць Газпрама. І хоць з газам пакуль усё нармальна, з нафтай супрацьлеглая сітуацыя».

Нагадаем, сёння старшыня праўлення ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер заявіў, што іх кампанія павялічыць транзіт газу праз Беларусь на 30%, а пастаўкі газу ў саму Беларусь на 10%. Кампанія мае намер рэалізаваць сумесныя з урадам Беларусі праекты па мадэрнізацыі падземных сховішчаў газу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках