25 красавiка 2024, Чацвер, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» аддаюць Расеі  

74
«Белавія» аддаюць Расеі  

Беларусь пагадзілася на расейскія ўмовы ў варыянце, на які Расея не магла разлічваць нават у самых смелых марах.

Ступень і тэмпы лібералізацыі паветраных перавозак, якія прапанаваў беларускі міністр транспарту Анатоль Сівак, прычыняць пераразмеркаванне авіяперавозак у беларускай паветранай прасторы на карысць «Аэрафлота», што на наступным этапе дазволіць перайсці і да паглынання ім беларускага нацыянальнага авіяперавозніка «Белавія». На сёння гэтыя авіякампаніі знаходзяцца ў непараўнальных вагавых катэгорыях. Апошнія гады гендырэктар «Аэрафлота» Віталь Савельеў выдаткаваў усю атрыманую дзяржпадтрымку (ад 300 да 600 млн. даляраў у год) на закуп новых самалётаў і мадэрнізацыю старых, з прычыны чаго цяпер ягоны флот з'яўляецца самым хуткарослым і маладым у Еўропе. Максімум жа, на які магла і можа разлічваць ад сваёй дзяржавы «Белавія» - гэта вызваленне ад мытаў за ўвозныя самалёты, што, натуральна, забяспечвае зусім іншыя тэмпы росту.

Дагэтуль Беларусь і Казахстан не давалі «Аэрафлоту» рэалізаваць сваю перавагу, кансалідавана паўстаўшы на цвёрдую абарону парытэтнага прынцыпу арганізацыі палётаў. Неспадзяванкай стаўся дэмарш беларускага міністра на нарадзе (якая прайшла 13 лістапада) для казахстанскага калегі: са сведчанняў відавочцаў, агаломшаны такім развіццём падзей казахстанскі калега, выходзячы з нарады, не стрымаўся і аблаяў свайго беларускага партнёра ўголас, піша агенцтва Regnum.

Тым не менш, відавочная змена сітуацыі адбылося задоўга да гэтай нарады. Пераломным пунктам стаў вясновы канфлікт Беларусі з «Аэрафлотам», калі таму было адмоўлена ў аднабаковым павелічэнні колькасці сваіх рэйсаў паміж Масквой і Менскам, і ў выніку канфрантацыі на некалькі дзён было нават прыпыненыя авіяцыйныя зносіны паміж дзвюма краінамі. Тады канфлікт быў урэгуляваны на расійскіх умовах: пасля сустрэчы з намеснікам міністра транспарту Валерам Акулавым беларускі віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін дазволіў «Аэрафлоту» лётаць столькі, колькі той захоча.

Верагодна, Акулаў тады дамовіўся і пра многія іншыя акалічнасці. Невядома, ці сустракаўся ён тады з Лукашэнкам, аднак, пасля ягонага візіту Беларусь узяла курс на згортванне сваёй авіяцыйнай галіны. Так, у беларускіх СМІ пачалося інтэнсіўнае абмеркаванне пытання пра надмернасць наяўнасці ў краіны ўласнай авіякампаніі, і дастатковасці для краіны палётаў замежных авіякампаній. У авіяцыйнай жа сістэме адбыліся радыкальныя кадравыя зачысткі і перастаноўкі. У адстаўку былі адпраўленыя тагачасны кіраўнік транспартнай галіны Іван Шчэрба і кіраўнік дэпартамента авіяцыі Вадзім Мельнік, дэпартамент авіяцыі пазбавіўся нават уяўнай самастойнасці, і ўзначаліў яго ў выніку Сяргей Нягрэй, чалавек, наогул далёкі ад авіяцыі. Гэтая высокая ступень абнаўлення прафесіяналаў у адчувальнай да пытанняў бяспекі авіяцыйнай галіне небяспечная зніжэннем стандартаў і магчымасцю патрапіць у «чорны спіс» краін Еўразвяза, як гэта адбылося з перавознікамі Кіргізіі і Казахстана, калі, вядома, не мець на ўвазе перспектыву перадачы рэгуляцыйных авіяцыйных паўнамоцтваў наднацыянальнаму органу, адказнаму за авіяцыю ў ЕЭП.

Адзінае, што застаецца ў гэтай сітуацыі незразумелым - гэта структура беларуска-расійскага гандлю. Але зразумела, што саступка Расеі структуры, што наўпрост уплывае на імідж краіны, якім з'яўляецца любая нацыянальная авіякампанія, у прынцыпе не можа абыйсціся танна.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках