25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Батура ўстурбаваўся за свіней

59
Батура ўстурбаваўся за свіней

У Менскай вобласці будуць зліквідаваныя фермы з нізкай сярэднедзённай прывагай свіней.

Пра гэта заявіў сёння старшыня Менскага аблвыканкама Барыс Батура на выязным паседжанні «Аб рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады», паведамляе БелТА.

«Усе свінагадоўчыя фермы, у якіх сярэднедзённая прывага свіней складае 300 г і менш, будуць зліквідаваныя. Каб унікнуць гэтага, у лістападзе-снежні такім аграпрадпрыемствам трэба неадкладна паляпшаць паказчыкі», - сказаў Барыс Батура.

Старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Менаблвыканкама Віталь Грышанаў у сваім дакладзе адзначыў, што паводле стану на 1 лістапада гэтага года ў 127 гаспадарках Менскай вобласці існуюць свінафермы, у якіх сярэднедзённая прывага склала меней за 500 г, больш за ўсё іх у Вілейскім раёне (14), Капыльскім (12), Мядзельскім (11) раёнах.

«Вытворчасць свініны ў Менскай вобласці трэба павялічыць у 2013 годзе на 28 тыс.т, ці на 28%. Удзельная вага свініны на прамысловай аснове павінна скласці 86% ад агульнай вытворчасці. Без увядзення ў эксплуатацыю новых свінагадоўчых комплексаў такога выніку нам не дасягнуць», - падкрэсліў Віталь Грышанаў.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках