16 красавiка 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белсат» скарачае вяшчанне

66
«Белсат» скарачае вяшчанне

З 26 лістапада змяняецца рэжым трансляцыі канала «Белсат».

Гэта ўжо другая змена сёлета. У верасні скарацілася трансляцыя ў абедзенны час. Цяпер жа ў вымушаны адпачынак сыдуць амаль усе рэгулярныя праграмы. Інфармацыі не стане менш, але навіны будуць выходзіць у новым фармаце – без вядоўцы.

«Гэтыя змены, на жаль, – вынік таго, што за 5 гадоў працы за даволі сціплыя сродкі ўпершыню «Белсату» іх не хапіла на існаванне да канца года. Таму мы мусім адмовіцца ад той праграмы тэлебачання, да якой пачаткова рыхтаваліся.

Мы аказаліся ў вельмі сур’ёзнай сітуацыі і вымушаныя значна скараціць трансляцыю.

Мы перакананыя, што гэтыя захады дапамогуць нам неяк ператрываць да канца года. Мы вырашылі, што ўсё ж інфармацыя мусіць застацца, у нейкай форме навіны застануцца. Значнай часткі перыядычных праграмаў гледачы ў снежні не пабачаць. Аднак мы спадзяемся, што ўдасца вярнуцца да нармальнай праграмы транслявання ўжо ў студзені. Яшчэ раз паўтаруся: на сёння нам проста не хапіла бюджэту. Пераважная частка нашага бюджэту складаецца з датацыяў урадаў Польшчы, Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, меншыя датацыі вылучаюць на нашае існаванне ўрады шэрагу іншых краінаў. На жаль, сёлета ў нас не выйшла сабраць патрэбнай сумы.

Пошукамі сродкаў для нашага каналу я займаюся ўжо 6 гадоў і спадзяюся, што ўрэшце іх знайду. Я лічу, што адна з прычынаў – крызіс у Еўропе: усе эканомяць, і праз гэта пошук фінансавання робіцца сапраўды складаным. Нягледзячы на гэта, налета мы ўжо маем планы, таму нашая сітуацыя не зусім безнадзейная. То бок на цяперашні момант яна вельмі кепская, аднак я спадзяюся, што ўдасца яе выправіць. За гісторыю «Белсату» мы ўжо шмат разоў сутыкаліся з такімі цяжкасцямі, калі здавалася, што мы гэтага не пераадолеем. Думаю, што і гэтым разам мы выберамся. У нас ёсць планы прыцягнуць еўрапейскія сродкі ў наступным годзе. Магчыма, урэшце далучыцца Еўразвяз, які пакуль не фінансаваў «Белсату». Мы на гэта спадзяемся», - паведаміла ў эфіры тэлеканала дырэктарка Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках