29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Петры Кэлі

5
Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Петры Кэлі

Узнагароду ад імя палітвязня атрымала яго жонка Наталля Пінчук.

Узнагароджанне прайшло вечарам 22 лістапада ў Берліне, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прэмія была прысуджаная Алесю Бяляцкаму ў знак прызнання яго заслуг у адстойванні праў чалавека ў аўтарытарнай Беларусі.

«Менавіта па гэтай прычыне я тут прысутнічаю на ўрачыстасцях. Алесь не можа гэта зрабіць сам, пакуль знаходзіцца за кратамі. Гэтая прэмія - высокая ацэнка яго дзейнасці», - сказала Наталля Пінчук.

Раней Алесь Бяляцкі адмовіўся ад грашовай часткі прэміі - 10 000 еўра, папрасіўшы накіраваць гэтыя сродкі на падтрымку праваабарончай дзейнасці ў Беларусі.

У Берліне разам з Наталляй Пінчук знаходзяцца таксама намеснік Алеся Бяляцкага Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак. У іх адбыліся сустрэчы з упаўнаважаным па правах чалавека ўрада Германіі, з нямецка-беларускай групай парламента і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў.

Прэмія Петры Кэлі з 1998 года прысуджаецца асобам або групам асоб за актыўны ўдзел у барацьбе за захаванне праў чалавека, негвалтоўнае вырашэнне канфліктаў і абарону навакольнага асяроддзя. Прэмія была заснавана ў памяць вядомай палітычнай дзяячкі, якая прынімала ўдзел у стварэнні ў Германіі партыі «зялёных», Петры Кэлі (1947-1992). У апошнія гады ўзнагароды былі ўдастоены расейскі адвакат і праваабаронца Юрый Шміт, кітайскі адвакат Чжан Сычжы, актывістка па абароне праў чалавека і экалогіі з Кеніі Вангары Маатай, якая пазней стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках