24 красавiка 2024, Серада, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея бярэ пад кантроль беларускі экспарт

110
Расея бярэ пад кантроль беларускі экспарт

Беларусь, перанаправіўшы грузапатокі ў парты РФ, аддасць свой экспарт пад расейскі кантроль.

Хлоркалій і нафтапрадукты будуць «пад наглядам»

Беларусь прыняла рашэнне аб пераарыентацыі асноўных грузапатокаў на расейскія парты на Балтыцы добраахвотна, ніякага палітычнага ціску на краіну не ажыццяўлялася, заявіў у нядаўнім часе першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Уладзімір Сямашка, каментуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі пра гатоўнасць пераарыентаваць транзіт асноўных экспартных грузаў у парты Ленінградскай вобласці РФ . Ён растлумачыў, што пераарыентацыя транзіту беларускіх экспартных патокаў дазволіць дыверсіфікаваць палітычныя і эканамічныя рызыкі, піша «Інтэрфакс».

Сямашка растлумачыў, што пераарыентацыя грузапатокаў стане магчымая, калі РФ «прапануе комплексны падыход».

Між тым, беларускія профільныя эксперты мяркуюць, што ў выпадку рэалізацыі на практыцы такога рашэння, беларускія экспарцёры сутыкнуцца з шэрагам рызыкаў.

«Сёння беларускія грузаадпраўшчыкі, якія працуюць у партах Балтыі - у Клайпедзе і Вентспілсе, - маюць там не толькі аптымальныя, добра выбудаваныя па інфраструктуры перавалак схемы, але і правераныя стывідорныя кампаніі, могуць самастойна кантраляваць рух грузаў. У выпадку, калі прыйдзецца працаваць з партамі РФ на Балтыцы, такой перавагі ў беларускіх экспарцёраў не будзе», - паведаміў прадстаўнік беларускага профільнага ведамства.

Ён заўважыў, што «фактычна, фізічны кантроль над перавалкай беларускага экспарту можа перайсці да расейскіх кампаній і будзе залежаць ад рашэнняў расейскіх органаў дзяржкіравання».

«Ёсць небяспека, што гэта можа быць выкарыстана, як элемент ціску, нейкі сілавы рычаг ў складаных, канфліктных сітуацыях, якія перыядычна ўзнікаюць паміж Масквой і Менскам, нягледзячы на тое, што бакі дэкларатыўна адмовіліся ад гандлёвых войнаў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён заўважыў, што на практыцы стывідорныя кампаніі заўсёды маюць магчымасці затармазіць або паскорыць працэс перавалкі грузаў, арыентуючыся на палітыку органаў дзяржкіравання, дзяржкарпарацый або буйных прадпрыемстваў.

«Напрыклад, пікавыя сітуацыі могуць узнікнуць па адгрузцы беларускага хлоркалію, калі ўзнікне неабходнасць рэгуляваць квоты па экспарту ў рамках БКК, а гэта складанае пытанне, як вядома», - заўважыла ў сувязі з гэтым крыніца ў калійнай галіне.

У сваю чаргу, прадстаўнікі беларускай нафтаперапрацоўкі звярнулі ўвагу, што ў выпадку пераарыентацыі экспарту нафтапрадуктаў з партоў Балтыі ў парты РФ у балтыйскім рэгіёне, Расея будзе мець магчымасць фізічна кантраляваць не толькі аб'ёмы экспартных грузаў, але і іх наменклатуру.

«Гэта, свайго роду, яшчэ адзін кантрольны механізм па прадухіленні «растваральнікавага бізнесу», - заўважыў прадстаўнік галіны.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў цяперашні час беларускі і расейскі бакі прапрацоўваюць пакет мер па прадухіленні вытворчасці сублімаваных нафтапрадуктаў з расейскай сыравіны і іх экспарту, а таксама нафтавы баланс на 2013 год. Адна з прапаноў, у прыватнасці, прадугледжвае, што ў Беларусь свабодна, без абавязацельстваў, будзе пастаўляцца нафта толькі для ўнутраных патрэбнасцей рэспублікі. Уся астатняя сыравіна будзе паступаць па толінгавых схемах. Такім чынам РФ імкнецца забяспечыць вяртанне нафтапрадуктаў для таго, каб насыціць уласны паліўны рынак. «Пераход у адгрузцы на балтыйскія парты РФ дапаможа яшчэ і чыста фізічна кантраляваць безумоўнае выкананне Беларуссю, у тым ліку і прыватнымі трэйдарамі, толінгавых схем паставак», - лічыць крыніца.

Калі ў таварышах згоды няма…

Між тым, у профільным транспартным ведамстве адзначаюць, што рашэнне аб пераводзе асноўных экспартных патокаў з партоў Латвіі і Літвы ў парты РФ на Балтыцы, з'яўляецца, у большай ступені, палітычным. «Гэта чыстая палітыка, паколькі эканамічна растлумачыць матывы такога рашэння немагчыма», - сказаў прадстаўнік гэтага органа дзяржкіравання.

У сваю чаргу, крыніца ў нафтавай галіне не выключыла, што рашэнне аб пераарыентацыі беларускага экспарту на расейскія парты можа быць «своеасаблівай кампенсацыяй таго, што Масква даравала Менску ўпушчаныя з-за бізнесу з растваральнікамі $1,5 млрд нафтавых пошлін».

«Ужо толькі той факт, што адлегласць ад Салігорска (Менская вобл., месца размяшчэння ААТ «Беларуськалій») да Клайпеды амаль на 300 км карацей, чым да Санкт-Пецярбурга, здымае ўсе пытанні аб эканамічнай мэтазгоднасці такога рашэння», - заўважыў, у сваю чаргу, прадстаўнік транспартнага ведамства.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу, што на сённяшні дзень тарыфы Літвы на чыгуначныя перавозкі беларускіх экспартных грузаў, якія ідуць на перавалку ў Клайпеду, прыкладна на $10 танней расейскіх тарыфаў.

Аднак, прадстаўнік транспартнай галіны нагадаў, што ў бліжэйшы час у рамках АЭП адбудзецца ўніфікацыя тарыфнай палітыкі на чыгуначныя экспартна-імпартныя грузаперавозкі.

«На практыцы гэта значыць, што тарыфы вырастуць, як унутры Беларусі, так і ў Расеі. Дарэчы, беларускія тарыфы ў гэтым разрэзе павялічваюцца ў канцы лістапада, па шэрагу таварных пазіцый - вельмі істотна. Таму, адлегласць руху па Беларусі, у пытанні транспартнай лагістыкі , будзе мець вельмі важнае, вызначальнае значэнне», - сказала крыніца.

Рашэнне будзе прымаць грузаадпраўшчык

У той жа час, беларускія профільныя эксперты лічаць, што ў Беларусі вырашыць пытанне аб перанакіраванні грузапатокаў ў парты Ленвобласці можна будзе толькі з ужываннем адміністрацыйнага рэсурсу.

«Рашэнне аб тым, якая будзе лагістыка пры экспарце тавараў, прымае выключна грузаадпраўшчык, які кіруецца, перш за ўсё, сваімі эканамічнымі інтарэсамі.

Чыгунка выконвае толькі заказы ўладальнікаў грузаў, у чыгуначнага ведамства няма паўнамоцтваў дыктаваць экспарцёрам кірунак грузаперавозак», - адзначыў прадстаўнік дзяржаўнага транспартнага ведамства. Таму, падкрэсліў ён, у выпадку, калі «такое палітычнае рашэнне будзе прынята, спатрэбіцца адміністрацыйны рэсурс, каб увасобіць яго ў жыццё».

Ён, аднак, адзначыў, што імкненне Беларусі дыверсіфікаваць свае грузапатокі будзе спрыяць большай канкурэнцыі сярод чыгуначных перавозчыкаў. «Літва даволі даўно, разумеючы гэтую спецыфіку, падала для беларускіх грузаў, якія ідуць у Калінінград, скразныя транзітныя спецтарыфы.

Латвія тут займае больш жорсткую пазіцыю. Магчыма, у выпадку, калі ў гульню ўступяць парты Ленвобласці, латвійскім перавозчыкам давядзецца пасунуцца па тарыфах», - сказаў ён.

З іншага боку, нагадаў суразмоўца агенцтва, у нядаўнім часе Латвія заявіла пра гатоўнасць даць Беларусі ўсе ўмовы для будаўніцтва або арэнды тэрміналаў у сваіх партах.

«Калі Беларусь будзе прывязаная да латвійскіх партоў уласнасцю, ёй будзе цяжка адмовіцца ад паслуг партоў Вентспілса і Рыгі. У гэтым для рэспублікі таксама крыецца пэўная небяспека», - сказала крыніца.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках