28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцяя перамога гандбалістаў менскага «Дынама» ў Лізе чэмпіёнаў

8
Трэцяя перамога гандбалістаў менскага «Дынама» ў Лізе чэмпіёнаў

У гасцявой гульні са швейцарскім «Шафхаўзенам» чэмпіёны Беларусі атрымалі пераканаўчую перамогу з лікам 33:28 (16:14).

На працягу ўсёй сустрэчы госці дыктавалі гаспадарам свае ўмовы і цалкам валодалі ініцыятывай. Адным з герояў матчу стаў Максім Бабічаў, удзел якога ў гульні здаваўся немагчымым, бо ў яго быў зламаны нос. Аднак лінейны не толькі выйшаў на пляцоўку, але і стаў адным з лепшых снайпераў, закінуўшы 6 мячоў. Столькі ж дакладных кідкоў і ў актыве чарнагорскага легіянера менчукоў Васка Шэвальевіча, перадае БелТА.

Гэта ўжо трэцяя запар вікторыя падапечных Сяргея Бябешкі ў групе D - у папярэднім матчы дынамаўцы перамаглі ў сябе дома тых жа швейцарцаў - 33:23, а турам раней таксама ў сталічным Палацы спорту ўзялі верх над вянгерскім «Пікам» - 29:24. Акрамя таго, менчукі згулялі ўнічыю з харвацкім «Заграбам» - 27:27 (дома) і пацярпелі два гасцявых паражэнні - ад нямецкага «Берліна» - 25:29 і іспанскай «Барселоны» - 24:25.

У плэй-оф чэмпіёнскай лігі выйдуць па 4 лепшыя каманды кожнай з чатырох папярэдніх груп. Адзначым, што чэмпіёны Беларусі ў другі раз выступаюць у групавым раўндзе галоўнага кантынентальнага турніру. Два гады таму менчукі не змаглі выйсці ў плэй-оф, а цяпер маюць рэальны шанец упершыню прабіцца ў лік 16 лепшых каманд Старога Свету.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках