19 красавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

23 лістапада - Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю

2
23 лістапада - Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю

Ён быў заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй па абароне свабоды слова (IFEX) у мінулым годзе.

Гэты дзень прысвечаны прызыву да дзеяння: дамагчыся правасуддзя для тых, хто трапіў пад пераслед за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання. Яшчэ адна задача - асвятліць тэму беспакаранасці.

У 2012 годзе IFEX вылучае на першы план тэму культуры беспакаранасці і распавядае пра людзей, якім пагражалі, якія падвергліся нападам, катаванням і шантажу. Гэта робіцца для таго, каб увага міжнароднай супольнасці дапамагла забяспечыць пэўную абарону.

Мэта гэтага дня - павысіць дасведчанасць грамадскасці аб праблеме беспакаранасці і прадэманстраваць важную дзейнасць арганізацый па абароне свабоды выказвання, якую яны вядуць па ўсім свеце; дзейнасць, звязаную з барацьбой, мэта якой - дамагчыся правасуддзя для ахвяр і дамагчыся свабоды выказвання для ўсіх.

23 лістапада было абрана для правядзення Дня беспакаранасці, таму што ён з'яўляецца днём памяці ахвяр разні Ампатуан 2009 года, найбольш смяротнага ў найноўшай гісторыі злачынства супраць журналістаў: 58 чалавек, у тым ліку 32 журналіста і работніка СМІ, былі забітыя на Філіпінах.

У Беларусі ўлады праводзяць паслядоўную палітыку рэпрэсій у адносінах да СМІ. Журналістаў кідаюць у турмы, пагражаюць і збіваюць. Незалежныя СМІ зачыняюцца ўладамі, а сайты - уносяцца ў «чорныя спісы». Да гэтага часу не праведзена аб'ектыўнага расследавання гібелі Зміцера Завадскага, Алега Бябеніна, Веранікі Чаркасавай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках