28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонская амбасада будзе прадстаўляць НАТА

9
Эстонская амбасада будзе прадстаўляць НАТА

З 1 студзеня 2013 года эстонская амбасада ў Менску стане кантактнай амбасадай НАТА ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Эстоніі Урмас Паэт (Urmas Paet).

«Галоўнай задачай кантактнай амбасады з'яўляецца знаёмства з мэтамі і дзейнасцю НАТА, а таксама стварэнне і ўмацаванне кантактаў у дзяржаве знаходжання», - сказаў Паэт.

Мандат кантактнай амбасады будзе дзейнічаць два гады. Па словах кіраўніка МЗС, дзейнасць амбасады Эстоніі як кантактнай амбасады НАТА сведчыць аб даверы да саюзніка і пашырае каналы сувязі, як у НАТА, так і ў кантактнай дзяржаве.

Паэт дадаў таксама, што мэтай кантактнай амбасады будзе абмен інфармацыяй і перадача ў НАТА аглядаў па пытаннях палітыкі бяспекі ў краіне знаходжання. Яму адводзіцца таксама вялікая роля ў правядзенні візітаў прадстаўнікоў НАТА на высокім узроўні.

Сістэма кантактных амбасад была створана ў 1992 годзе для падтрымкі працы Паўночнаатлантычнага савета па партнёрству і з'яўляецца адным з каналаў знаёмства з палітыкай НАТА ў дзяржавах-партнёрах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках