19 красавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google Earth разгледзеў услаўленне Кім Чэн Ына

51
Google Earth разгледзеў услаўленне Кім Чэн Ына

На схілах гор у КНДР быў высечаны гіганцкі надпіс, што ўслаўляе лідара краіны Кім Чэн Ына.

Літары можна разгледзець нават на здымках сэрвісу Google Earth.

Надпіс абвяшчае: «Няхай жыве генерал Кім Чэн Ын, зіхатлівае сонца!». Даўжыня надпісу ацэньваецца у 560 метраў, а памеры кожнай з літар - 15 на 20 метраў. Надпіс размешчаны каля штучнага возера ў правінцыі Янгандо, недалёка ад мяжы з Кітаем, піша Lenta.ru.

Калі менавіта быў зроблены надпіс, невядома. Спадарожнікавы здымак, на якім ён бачны, датаваны 6-м кастрычніка 2012 года. Недалёка ад надпісу відаць возера, якое было створанае толькі ў 2007 годзе. Упершыню аб тым, што Кім Чэн Ын стане пераемнікам Кім Чэн Іра, было абвешчана ў 2009 годзе.

Кім Чэн Ын, якому, як думаюць, на той момант было каля 30 гадоў, узначаліў краіну пасля смерці свайго бацькі Кім Чэн Іра ў снежні 2011 года. Неўзабаве пасля гэтага Кім Чэн Ына абвясцілі «вялікім спадкаемцам», «пераемнікам рэвалюцыйных ідэй Чучхэ і выбітным лідэрам партыі, арміі і народа». У ліпені 2012 Кім Чэн Ыну быў нададзены ранг маршала арміі КНДР.

У Паўночнай Карэі паслядоўна ствараецца культ асобы Кім Чэн Ына, адзначае «Чосон Ільба». Паводле пэўных звестак, у КНДР ужо былі выпушчаныя значкі з выявай лідэра, якія раздаюцца сябрам кіраўнічай партыі. Таксама твар Кім Чэн Ына быў надрукавана на марках. У гонар лідэра складаюць песні, а надоечы Працоўная партыя КНДР апублікавала першую кнігу, дзе ўсхваляецца малады лідар краіны.

У кастрычніку 2012 службы выведкі Паўднёвай Карэі апублікавалі звесткі, паводле якіх КНДР выдаткавала каля 330 мільёнаў даляраў на стварэнне і падтрыманне станоўчага вобразу Кім Чэн Ына і ягоных сямейнікаў, а таксама на будаўніцтва жылля і элементаў інфраструктуры для паўночнакарэйскай эліты, паведамляе The Daily Telegraph. У той жа час насельніцтва краіны перыядычна адчувае нястачу харчоў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках