24 красавiка 2024, Серада, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы збор з экспарцёраў калію

28
Новы збор з экспарцёраў калію

У Беларусі ўводзіцца збор за рэалізацыю выключнага права экспарту калійных угнаенняў.

Адпаведны ўказ № 530 Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 22 лістапада, але апублікаваны ён толькі сёння, піша агенцтва «Бизнес-новости».

Згодна з указам платнікамі збору з'яўляюцца арганізацыі, якія рэалізуюць выключнае права замежнага гандлю (у частцы экспарту) калійнымі ўгнаеннямі і ажыццяўляюць іх вываз за межы тэрыторыі дзяржаў ЕўрАзЭС, за выняткам вывазу ў дзяржавы, з якімі Беларусь уклала міжнародныя дамовы аб вольным гандлі.

Базай для вылічэння збору прызначаны аб'ём угнаенняў у натуральным вымярэнні, экспартаваны з 1 студзеня да 31 ліпеня 2012 года. Збор выплачваецца паводле стаўкі BYR 279.800 (USD 32,8 паводле курсе на 24 лістапада) за тону.Сума збору (вылічаная як здабытак базы і стаўкі) павінна быць пералічаная платнікамі ў рэспубліканскі бюджэт «штомесяц роўнымі ратамі да канца 2012 года».

Выключнае права экспарту калійных угнаенняў у Беларусі рэалізуецца ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Паводле звестак Белстата, у студзені-ліпені 2012 экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 2 432 тыс. тон.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках