25 красавiка 2024, Чацвер, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцеру Дашкевічу пагражаюць новымі спагнаннямі

19
Зміцеру Дашкевічу пагражаюць новымі спагнаннямі

У лісце з гродзенскай калоніі палітвязень напісаў пра небяспеку атрымання чарговага спагнання.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў «хімік» Павел Севярынец са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад Настассі Палажанкі.

«На яго паабяцалі скласці рапарт. Але пакуль яшчэ не склалі. Нібыта за нейкія парушэнні. Праз тое, што вісеў у камеры каляндар, які вісеў і да таго, як туды трапіў Дашкевіч. Ахоўнікі ўвайшлі ў камеру і сказалі, што парадку няма, трэба рапарт скласці. А можа, проста на нервы дзейнічаюць», - мяркуе Павел Севярынец.

Ён згадвае, што раней атрымліваў шмат лістоў ад Зміцера Дашкевіча, асабліва з глыбоцкай калоніі, але з гарадзенскай турмы яшчэ не атрымаў ад яго ніводнаго ліста. Павел Севярынец на гэты конт мяркуе, што рэч у турэмнай цэнзуры. Паводле звестк Насты Палажанкі, ліст, які яна атрымала ад Зміцера, ішоў надзвычай доўга.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках