19 красавiка 2024, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастакі абвясцілі байкот БелЭкспа-Арт

64
Мастакі абвясцілі байкот БелЭкспа-Арт

Не паспела адкрыцца I трыенале сучаснага беларускага мастацтва БелЭкспа-Арт 2012, як група мастакоў абвясціла ёй байкот.

Яны змясцілі ў Інтэрнэце свой маніфест, піша «Народная воля».

«Вы, чыноўнікі мастацтва, - абвясцілі сябе адзінымі легітымнымі прадстаўнікамі культуры!

Вы, дэкаратары і фарбавальнікі, - раскідалі адукацыю і дрэсуеце пакорлівых вучняў!

Вы, саматужнікі, кіламетрамі сваіх салонных палотнаў ператварылі ў сховішча хломазду беларускія музеі!

Вашая фальшывая выстава - плявок у мастакоў і гледачоў, гідкая імітацыя сучаснага мастацтва!

Гэта вы затыкаеце нам рот і заломліваеце рукі, але гэта вы самі тузаецеся ў перадсмяротных курчах!

Сапраўдная палітыка і мастацтва - па-за дзяржаўнай праграмай!

Сапраўдная палітыка і мастацтва - гэта думка, гэта хапок наперад, пратэст супраць несправядлівасці, крытыка мяшчанства і безгустоўнасці!

Мы верым у мастацтва, што кранае свядомасць і эмоцыі, якое стварае новыя формы і новую рэальнасць!

Мы супраць супрацоўніцтва з аўтарытарнымі інстытуцыямі!

Мы не абслугоўваем дзяржаўныя замовы!

Байкот фальшывай трыенале!

Няма мастацтва па-за палітыкай!

Няма палітыкі без супольнасці!

Няма супольнасці без самаарганізацыі», - гаворыцца ў ім.

У рамках альтэрнатыўнай праграмы запланаваныя майстар-класы, дыскусіі, выстава буржуазнага плаката. Калі ніхто не перашкодзіць, вядома.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках