25 красавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фанатаў «Дынама» напалі ў Пецярбургу

39
На фанатаў «Дынама» напалі ў Пецярбургу

На заўзятараў хакейнага клуба «Дынама-Мінск» быў учынены напад пасля матчу чэмпіянату КХЛ супраць петэрбуржскага СКА.

«Мы чакалі каманду пасля сустрэчы, калі нечакана падбеглі невядомыя і пачалі збіваць нашых хлопцаў. Шмат каму разбілі насы. У аўтобусе разбітая шыба. Мы звярнуліся па дапамогу да паліцыі, але яны не спрыяюць, не ідуць на дапамогу. Хто б гэта мог быць? Складана сказаць, але не выключана, што гэта фанаты футбольнага «Зеніта», - сказаў заўзятар «Дынама», які знаходзіцца цяпер у Санкт-Пецярбургу.

Як стала вядома, па медыцынскую дапамогу звярнулася 3 чалавекі: 2 заўзятары менчукі і 1 прыхільнік петэрбуржскага СКА. Усе яны сталі ахвярамі нападнікаў. Варта адзначыць, што супрацоўнікі міліцыі пасля эпізоду ўсё-ткі пагадзіліся дапамагчы менскім заўзятарам і нават забяспечылі ім картэж, піша TUT.BY.

Раніцай у суботу хакейны клуб «Дынама-Мінск» пацвердзіў, што хуліганы не былі заўзятарамі СКА. Справа будзе разбірацца з удзелам Кантынентальнай хакейнай лігі.

Нагадаем, што надоечы ў заўзятараў футбольнага клуба «Зеніт» ўзнік канфлікт з маскоўскім «Дынама». Прыхільнікі петэрбуржскай каманды кінулі на поле петарду, якая параніла брамніка спаборнікаў Антона Шуніна, за што «Зеніту» была залічаная тэхнічная параза.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках