19 красавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя адмовілася прымаць «спіс Магніцкага»

36
Францыя адмовілася прымаць «спіс Магніцкага»

Францыя не плануе прымаць так званы «спіс Магніцкага».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Інтэрфаксу» ў нядзелю, 25 лістапада, заявіў французскі пасол у РФ Жан дэ Глініясты.

Месяц таму Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, што рэкамендуе краінам ЕЗ прыняць «спіс Магніцкага», які прадугледжвае ўвядзенне санкцый (у тым ліку абмежаванне ўезду ў еўразону) у дачыненні да шэрагу расійскіх чыноўнікаў, меркавана датычных да смерці юрыста Сяргея Магніцкага ў 2009 годзе.

Каментуючы рэзалюцыю ЕЗ, дэ Глініясты заявіў, што пытанні візавага рэжыму ўсё ж належаць да кампетэнцыі суверэнных дзяржаў, а ў планах Парыжа няма прыняцця «закона Магніцкага». Разам з тым французскі пасол адзначыў, што не ўсе законы і пастановы, якія прымаюцца ў Расіі, адпавядаюць тым крытэрыям, што выстаўляюцца французамі да прававой дзяржавы.

«Закон Магніцкага» быў распрацаваны ў Злучаных Штатах у адказ на скон у 2009 годзе ў расійскім следчым ізалятары юрыста фонду Hermitage Capital Магніцкага. Аўтары закону мяркуюць, што арышт і смерць юрыста былі звязаныя з тым, што ён выкрыў крадзеж 5,4 мільярдаў рублёў з бюджэту РФ.

МЗС Расіі раскрытыкаваў планы прыняцця «закона Магніцкага», прыстрашыўшы ЗША захадамі ў адказ. Тым не менш у лістападзе 2012 года скандальны закон быў ухвалены ніжэйшай палатай Кангрэса ЗША (разам з тым была скасаваная папраўка Джэксана-Вэніка, якая абмяжоўвае гандаль з РФ). Каб закон увайшоў у дзеянне, ён павінен быць узгоднены ў Сэнаце і падпісаны прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Звесткі пра тых, хто ўваходзіць у «спіс Магніцкага», засакрэчаныя.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках