29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адзначаюць гадавіну Слуцкага збройнага чыну

57

Актывісты КХП-БНФ наведалі месцы, дзе праходзілі баі слуцкіх палкоў з часткамі Чырвонай арміі.

Удзельнікі ўрачыстасцяў пабывалі ў вёсцы Грозава, дзе ля памятнага крыжа прагучала пасланне з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну ад лідэра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянона Пазняка. У сваім выступе в.а. старшыні партыі Юрась Беленькі адзначыў значны ўплыў тых падзей, якія адбываліся ў Маскве і ваколіцах у 1920 годзе для незалежнасці Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Ужо тады жыхары Слуцкага павета разумелі, што расейскі бальшавізм - гэта чужая, варожая філасофія для беларусаў, і аддалі свае жыцці, каб не дапусціць на нашую зямлю гэтую пагрозу. Сёння мы не павінны ахвяраваць жыццямі, але многае можам зрабіць.

Тое, што вы тут, што гаворыце па-беларуску, што трымаеце ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, - гэта таксама барацьба, гэта працяг таго, што распачалі тут 92 гады таму», - сказаў Юры Беленькі.

27 лістапада 1920 года ў Слуцкім павеце пачаліся баявыя дзеянні паміж палкамі Беларускай народнай рэспублікі, сфармаванымі з мясцовых жыхароў і часткамі Чырвонай арміі.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках