9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ скончыў чэмпіянат Беларусі перамогай

БАТЭ скончыў чэмпіянат Беларусі перамогай

У апошнім, 33-м туры першынства краіны сярод камандаў вышэйшай лігі барысаўскі клуб перамог салігорскі «Шахцёр» - 2:1.

Гэты матч для абедзвюх камандаў ужо нічога не вызначаў: за два туры да заканчэння чэмпіянату БАТЭ зноў забяспечыў сабе «золата», а «Шахцёр» у чарговы раз здабыў «срэбра». У сённяшняй сустрэчы дзве наймацнейшыя каманды толькі пацвердзілі падзел месцаў у тройцы лідэраў, паведамляе «Еўрарадыё».

Яшчэ адзін датэрміновы прызёр чэмпіянату - менскае «Дынама», якое ў мінулым туры адваявала сабе трэцяе месца, у гэтым туры не гуляла. Клуб «Гомель», адсунуты ў гэтым сезоне на чацвёрты радок, у фінальным туры саступіў бабруйскай «Белшыне» - 1:3.

«Нёман» адолеў жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», аўтсайдэра чэмпіянату - 2:1. «Брэст» перамог мазырскую «Славію» - 2:0, а наваполацкі «Нафтан» саступіў «Мінску» - 1:2.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках