20 красавiка 2024, Субота, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску забаранілі выставу Алеся Марачкіна

14
У Віцебску забаранілі выставу Алеся Марачкіна

Экспазіцыя павінна адкрыцца 30 лістапада ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта ВДУ.

Адміністрацыя ўніверсітэта перадала праз куратара выставы, што ў навучальнай установе на працягу тыдня будзе праходзіць пераатэстацыя, і зала будзе занятая, паведамляе «Радыё Свабода».

Куратар выставы Кацярына Мяснікова кажа, што ўсе тэрміны ўзгадняліся загадзя:

«Адкрыццё выставы Алеся Марачкіна «Вяртанне» было запланавана належным чынам, мы ўжо далі аб'явы ў мясцовыя газеты. Але патэлефанаваў дэкан мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Зміцер Сянько і паведаміў, што выстава адмяняецца. Прычына - занятасць залы. Аб пераносе тэрмінаў размовы не было, так што трэба разумець, што адмова - катэгарычная. Хоць яшчэ ў мінулую пятніцу загадчык кафедры Генадзь Ісакаў запэўніваў, што ўсё ідзе як трэба».

Карціны для экспазіцыі павінны былі прыбыць у Віцебск раніцай 26 лістапада. Даведаўшыся аб адмене выставы, Алесь Марачкін паспеў у апошні момант выгрузіць іх з машыны, якую даў Саюз мастакоў.

Прабачэння за раптоўную адмену выставы ніхто не папрасіў. З ВДУ нават не патэлефанавалі, каб папярэдзіць, распавядае Алесь Марачкін:

«Таму і прыкра, што я сканчаў віцебскі «мастграф», быў у першым выпуску. І калі вясной мы прыехалі на 50-гадовы юбілей факультэта і прагучала прапанова арганізаваць такую выставу, я быў вельмі рады. А цяпер разумею, што ўсё заканамерна: я знаходжуся ў «чорным спісе». Два гады таму я падаваў заяўку на выставу ў менскім Музеі сучаснага мастацтва. Мне адмовілі - знайшлася прычына. Потым падаў заяўку ў мастацкі музей. Таксама адмовілі - дырэктар Уладзімір Пракапцоў сказаў, што «музейная палітыка» змянілася, больш персанальных выстаў не будзе, а толькі выставы з фондаў. Гэта хлусня, персанальныя выставы былі і пасля таго... Зараз у Віцебску тэрміны былі ўзгодненыя, і мае высновы такія: можна прыдумаць любыя прычыны, але хтосьці, мабыць, патэлефанаваў. У савецкія часы ідэолагі прапаноўвалі нам фальшывыя ідэі пабудовы камунізму, зараз ідэалогія іншая - каб захаваць свой пост, трэба на каленях поўзаць перад сваім гаспадаром».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках