24 красавiка 2024, Серада, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

C верасня без зарплаты

8
C верасня без зарплаты

Затрымка з выплатай заработнай платы на ЗАТ «Птушкафабрыка ОМС» здарылася з-за адсутнасці сродкаў. Наогул, становішча фабрыкі называюць сумным.

«Затрымка здарылася, таму што рэальна няма чым было плаціць. Праблема ў тым, што ў апошні час і зусім ніяк не можам выйсці на... свайго інвестара. А планавалася, што італьянскі бізнэсмэн укладзе ў фабрыку каля 12 мільярдаў рублёў. Апошні раз асабіста я бачыла гэтага спадара на прадпрыемстве вясной, але потым - маўчанне... ТАА «Італбелкам» ніяк не адгукаецца на нашыя лісты, якія адпраўляюцца па факсе, электроннай пошце.

Тым часам фабрыка практычна «ляжыць».

Няма прадукцыі для рэалізацыі - няма сродкаў на рахунках, якія арыштаваныя. Не можам плаціць падаткі, ажыццяўляць іншыя адлічэнні. Засталося толькі трохі маткавага пагалоўя гусей і качак. У пошуках выйсця дырэктар вырашыў закупіць 17 тысяч курэй-нясушак, але яны пакуль толькі-толькі пачалі толкам несціся. Праўда, нядаўна падпісаная дамова на вырошчванне птушкі - спадзяемся, што сітуацыя вытворчая пачне паволі папраўляцца», - паведаміла газеце «Белорусская нива» галоўны бухгалтар прадпрыемства Ала Машковіч.

Па дадзеных на 21 лістапада на птушкафабрыцы выплацілі каля 70 адсоткаў вераснёвай зарплаты. Абяцана, што да канца лістапада вераснёвая выплата работнікам усё ж будзе пагашана цалкам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках