25 красавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка шантажуе Маскву нафтай ад Чавеса

104
Сямашка шантажуе Маскву нафтай ад Чавеса

Віцэ-прэм'ер заявіў аб магчымасці паставак у Беларусь нафты з Венесуэлы і Азербайджана.

Беларусь зможа імпартаваць 21,5 млн. тон расейскай нафты ў 2012 годзе. Пра гэта ў эксклюзіўным каментары агенцтву «Бізнэс-навіны» заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

«Па гэтым годзе, каб усе былі спакойныя, мы дамовіліся на 21,5 млн. тон, і ўсё гэта атрымаем», - адзначыў Сямашка. Ён падкрэсліў, што ў цяперашні час беларускія НПЗ «працуюць на поўную магутнасць».

Адказваючы на пытанне, ці ёсць у Беларусі тэхнічныя магчымасці, каб імпартаваць 5,3 млн. тон расейскай нафты ў IV квартале 2012 года, Уладзімір Сямашка сказаў, што не бачыць у гэтым праблемы. «Задзейнічаны будзе, у асноўным, трубаправод, - удакладніў ён. - Там ёсць прафіцыт магутнасцей. Мы ў добрыя гады да 90 млн. тон нафты прапампоўвалі па трубаправоднай сістэме Беларусі, а ў гэтым годзе дзесьці на ўзроўні 65 млн. тон. Адчуваеце розніцу?»

Уладзімір Сямашка таксама пацвердзіў, што перамовы з Расеяй па балансе паставак на 2013 год яшчэ не завершаныя (раней аб гэтым заяўляў журналістам расейскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч).

Па ацэнцы першага віцэ-прэм'ера Беларусі, у выпадку, калі РФ не ўзгадняе заяўленыя беларускім бокам 23 млн. тон, магчыма аднаўленне нафтавых паставак па своп-кантрактах паміж Беларуссю, Азербайджанам і Венесуэлай.

«Схема лагістычна адпрацаваная», - адзначыў ён, дадаўшы, што сёння ва ўкраінскім трубаправодзе «Адэса-Броды» «знаходзіцца не расейская Urals, а азербайджанская Azeri Light». «Таму ўсё магчыма», - лічыць Сямашка.

«Але, шчыра кажучы, мы пра гэта пакуль не думаем, - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. - Мы ўпэўненыя, што зможам дамовіцца са сваімі расейскімі партнёрамі».

Пастаўкі Azeri Light у Беларусь па трубаправодзе «Адэса-Броды» былі пачатыя ў лютым 2011 года. Азербайджанская нафта замяшчала венесуэльскую ў рамках своп-кантрактаў паміж Беларускай нафтавай кампаніяй, азербайджанскай SOCAR і венесуэльскай PDVSA. Планавалася, што аб'ём паставак на Мазырскі НПЗ у 2011 годзе складзе 4 млн. тон. Фактычна было пастаўлена каля 1 млн. тон. У 2012 годзе пастаўкі азербайджанскай нафты ў Беларусь не ажыццяўляліся.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках