25 красавiка 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітага міліцыяй ахоўніка дапыталі ў Следчым камітэце

53
Збітага міліцыяй ахоўніка дапыталі ў Следчым камітэце

Васіль Сарочык - ахоўнік аўтастаянкі, збіты супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскім РУУС Менска - быў дапытаны ў Следчым камітэце Менска.

Допыт праводзіўся ў рамках праверкі, якая зараз праводзіцца па адпаведнай заяве Васіля Сарочыка, а таксама інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа». Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі і прадстаўніца «Платформы» Алена Красоўская-Каспяровіч, і сам Васіль Сарочык.

«Васіль Мікалаевіч быў выкліканы ва ўпраўленне Следчага камітэта па Менску тэлефонным званком. З ім паехала я, як грамадзянскі прадстаўнік. Мы склалі пісьмовае хадайніцтва аб допуску грамадзянскага прадстаўніка. Аднак у Следчым камітэце мне адмовілі ў прысутнасці, спасылаючыся на невядома якія артыкулы Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, хоць згодна з артыкулам № 62 Канстытуцыі прадстаўнікі маюць права прадстаўляць інтарэсы грамадзян ва ўсіх органах. На жаль, для Следчага камітэта Крымінальна-працэсуальны кодэкс нашмат важней Канстытуцыі краіны. Па факце нядопуску грамадзянскага прадстаўніка я пакінула скаргу ў Следчым камітэце. На дадзены момант допыт скончаны, Васіль Мікалаевіч пакінуў Следчы камітэт, больш падрабязнай інфармацыяй мы пакуль не маем», - сказала праваабаронца з «Платформы».

«Выклікалі мяне ў Следчы камітэт, я расказаў усё, як было, усю размову запісалі на відэа. Пыталіся, у што я быў апрануты, чаму не крычаў, як мяне вялі - у кайданках ці не, дзе сядзеў, хто біў і гэтак далей - пакуль усё нармальна. Заўтра ў міліцыі будзе следчы эксперымент - дзе той кабінет, як мяне клалі на крэслы, як білі і гэтак далей. Ой, і сам не ведаю, што пра гэта думаць - спадзявайся на горшае, а лепшае само прыйдзе. Цяпер я нікому не веру, тым, хто з міліцыі - нікому не веру», - распавёў журналістам Сарочык.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках