26 красавiка 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажыятаж вакол абмену чарнобыльскіх пасведчанняў у Гомелі

9
Ажыятаж вакол абмену чарнобыльскіх пасведчанняў у Гомелі

У раённых адміністрацыях Гомеля апошнія тыдні назіраецца небывалы ажыятаж - жадаючыя абмяняць і атрымаць чарнобыльскія пасведчанні ўчынілі гармідары.

З 1 студзеня па 31 снежня 2012 года праходзіць абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі і пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Людзі маглі абмяняць пасведчанні і на працягу 2012 года, але масавага пачалі звяртацца ў адміністрацыі менавіта зараз, паведамляе БелаПАН.

Начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Вікторыя Шутава распавяла, што раней камісія па абмене і выдачы пасведчанняў засядала два разы на тыдзень, а цяпер пры такім наплыве наведвальнікаў - штодня, прычым за дзень прымае да 140 чалавек.

«Гэты ажыятаж звязаны з няправільна зразуметай або няправільна паднесенай інфармацыяй аб тым, што абмен чарнобыльскіх пасведчанняў праводзіцца да 31 снежня. Справа ў тым, што гэта абмен. Тыя, хто не паспее абмяняць - яны проста прыйдуць з Новага года і ўстановяць статус, і ўсяго толькі. Калі не памяняць да 31 снежня - у гэтым нічога страшнага няма. Мы людзям гэта тлумачым, але яны ўсё роўна стаяць у чэргах. Некаторыя абураюцца, але нават пасля нашых тлумачэнняў, што пасля Новага года можна ўстанавіць статус не пакідаюць чаргу», - адзначыла Вікторыя Шутава.

Яна дадала, што ўстанаўленне статусу, як і абмен, не прычыніць нязручнасцей людзям, бо для гэтага не трэба збіраць нейкія дадатковыя дакументы, а, як і на абмене, здаць толькі фатаграфію і прад'явіць пашпарт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках