25 красавiка 2024, Чацвер, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыю «Граніту» пакаралі за рэпрэсіі

7
Адміністрацыю «Граніту» пакаралі за рэпрэсіі

За парушэнні праў сябраў незалежнага прафсаюза «Граніт» патрапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў.

Такое рашэнне прыняла Міжнародная арганізацыя працы ў адносінах да прадпрыемства ў Мікашэвічах, дзе ў гэтым годзе працягваўся ціск з боку адміністрацыі на актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху, а некаторыя з іх былі звольненыя, піша ПЦ «Вясна».

Пры гэтым кіраўнік аддзялення незалежнага прафсаюза на «Граніце» Алег Стахаевіч заўважае, што знайсці працу на дзяржаўных прадпрыемствах звольненым вельмі складана, бо інфармацыя пра іх хутка трапляе ў аддзелы кадраў іншых устаноў. Таму прафсаюзныя актывісты вымушаныя шукаць іншыя спосабы атрымання заробку - нават за межамі Беларусі.

Што тычыцца цяперашняй сітуацыі на «Граніце», то, па словах Стахаевіча, адміністрацыя прадпрыемства да гэтага часу выклікае рабочых на размовы і прапануе адмовіцца ад удзелу ў складзе незалежнага прафсаюзу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках