28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенная таямніца

8
Ваенная таямніца

Баранавіцкай недзяржаўнай газеце Intex-press адмовілі ў інфармацыі пра прызыўную кампанію.

Карэспандэнт Intex-press Канстанцін Літвін на мінулым тыдні звярнуўся па тэлефоне за звесткамі аб ходзе прызыўной кампаніі да начальніка аддзела прызыву Баранавіцкага аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята падпалкоўніка Аляксандра Барчанкова, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Той адказаў, што гэтая інфармацыя - для ўнутранага карыстання і параіў звярнуцца да ваеннага камісара.

Аднак ваенны камісар Вадзім Каролік, спаслаўшыся на адсутнасць у Intex-press акрэдытацыі пры Міністэрстве абароны, адмовіўся даць гэтую грамадска важную інфармацыю. Ён таксама дадаў, што дадзеная інфармацыя «ёсць у інтэрнэце», а звесткі аб баранавіцкім рэгіёне былі прадастаўленыя тэлекампаніі «Інтэкс», таму газета можа звярнуцца за інфармацыяй туды.

Нагадаем, што рэдакцыя Intex-press ужо рабіла спробу атрымаць акрэдытацыю пры Мінабароны, але ёй там адмовілі, паведаміўшы пры гэтым, што гатовыя да супрацоўніцтва з выданнем і без акрэдытацыі.

У Баранавіцкім аб'яднаным ваенным камісарыяце Intex-press таксама адмовілі ў акрэдытацыі, прычым па прычыне, якая супярэчыць дзеючаму заканадаўству - з-за недзяржаўнай формы ўласнасці. Рэдакцыя недзяржаўнай газеты зробіць яшчэ адну спробу атрымаць акрэдытацыю пры гэтых ваенных ведамствах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках