29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атаку на амбасаду Літвы «павесяць» на анархістаў?

6
Атаку на амбасаду Літвы «павесяць» на анархістаў?

Міліцыянты і супрацоўнікі ГУБАЗ МУС наведваюць менскіх анархістаў, якія ў 2010 годзе фігуравалі ў якасці сведак і падазраваных па справе аб нападзе на амбасаду Расеі ў Менску.

Пра гэта паведамляе сайт гурта Анархічэскі Чорны Крыж - Беларусь. Паводле інфармацыі групы, міліцыянты апытваюць анархістаў з нагоды інцыдэнту на тэрыторыі амбасады Літвы, калі 6 лістапада 2012 года невядомыя кінулі ў амбасаду дзве бутэлькі з запальнай сумессю.

Пры сабе супрацоўнікі міліцыі маюць апытальнік, які тычыцца не толькі непасрэдна атакі на амбасаду, але і асабістага жыцця і актыўнасці анархістаў.

Так, па звестках АЧК - Беларусь, маладым людзям задаюць такія пытанні:

- Дзе былі ў дзень нападу на амбасаду?

- Ці знаходзіцеся ў якіх-небудзь арганізацыях?

- Ці ўдзельнічаеце ў мітынгах, сходах?

- Ці даводзілася раней быць затрыманым? З якой нагоды?

- Якія інтэрнэт-сайты наведваеце? Пад якім нікам?

- Выязджаеце за мяжу, у якія краіны?

Акрамя таго, у апытальніку ёсць адмысловая графа «Эмацыйны стан падчас апытання».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках