20 красавiка 2024, Субота, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве перакрылі Чырвоную плошчу

20
У Маскве перакрылі Чырвоную плошчу

Супрацоўнікі праваахоўных органаў перакрылі Манежную і Чырвоную плошчы ў цэнтры Масквы.

Пра прычыны такога кроку не паведамляецца.

Як паведамляюць карэспандэнты расейскіх СМІ, паліцыя перацяла доступ да Манежнай і Чырвонай плошчы, а таксама да Аляксандраўскага саду. Людзі, што гуляюць па тэрыторыі, пакрысе выходзяць за межы агароджаў, паведамляе ВВС.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці маюць дачыненне павышаныя захады бяспекі да вынясення прысуду Расулу Мірзаеву, супрацоўнік паліцыі сказаў: «Нам нельга даваць каментары, але вы слушна задалі пытанне».

Адначасова стала вядома аб эвакуацыі з будынку расійскай Дзярждумы на вуліцы Ахотны рад, якая праводзілася ў рамках навучальнай трывогі. Праз гучную сувязь перадавалася перыядычна паўтаральнае паведамленне з заклікам да ўсіх неадкладна пакінуць памяшканне «ў сувязі з узніклай патрэбай».

Пазней у Думе адзначылі, што падобныя вучэнні ў іх праводзяцца рэгулярна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках