19 красавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прапаганду грошай няма

41
На прапаганду грошай няма

Бюджэтная падтрымка Белтэлерадыёкампаніі і іншых каналаў у 2013 годзе значна скароціцца.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы ў аўторак з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, паведамляе «Інтэрфакс».

«У свой час шмат прэтэнзій было да працы Белтэлерадыёкампаніі ў гэтым плане. Наколькі стабілізаваная тут праца? Пры гэтым усе: і вы, і іншыя каналы - тыя, хто карыстаецца бюджэтнай падтрымкай, павінны дакладна разумець, што ў наступным годзе гэтая бюджэтная падтрымка значна скароціцца. І не таму, што ў бюджэце няма грошай. Вы - прадпрыемства, вы павінны працаваць, самі зарабляць грошы, людзі павінны адчуваць гэта», - падалі словы Лукашэнкі ў ягонай прэс-службе.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «трэба мець на ўвазе, што ў будучым годзе паціху, і ў тым ліку нашы асноўныя каналы, вось ад гэтай падтрымкі мы будзем далей, далей адхіляць для таго, каб вы самі зараблялі грошы». «Ну а для гэтага трэба мець добрую тэлепрадукцыю. Павінна быць навізна, трэба зацікавіць гледачоў і гэтак далей», - дадаў правадыр.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што галоўным з'яўляецца якасць вырабленага прадукту. «І пры гэтым нельга ні ў якім разе забываць пра фінансавы стан, пра грошы, бо гэта кранае ўсіх. Дзяржава не можа ўсіх ўтрымліваць, яна і не павінна гэта рабіць. І ў нас заўсёды будуць узнікаць праблемы, калі мы бюджэт будзем дзяліць на кавалачкі і раздаваць. Гэтага быць не павінна. Бюджэт павінен канцэнтравацца на прарыўных дзяржаўных кірунках. А прадпрыемствы павінны самі зарабляць. Гэта не значыць, што дзяржава не будзе плаціць прадпрыемству за тое, што яго цікавіць, без чаго дзяржава абысціся не можа. Плаціць будзем, але толькі за канкрэтныя рэчы, а не агулам», - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Лукашэнка звярнуў увагу на аптымізацыю структуры Белтэлерадыёкампаніі. «Хачу вас папярэдзіць, што мы рэфармуем усе структуры, якія карыстаюцца сродкамі з бюджэту. Такіх маса ў краіне, у тым ліку і Белтэлерадыёкампанія. 25-30% скарачэння і павелічэнне эфектыўнасці - гэта непахіснае маё патрабаванне, і вы, напэўна, гэта ўжо адчуваеце», - адзначыў ён.

Таксама, паводле інфармацыі прэс-службы, Лукашэнка ўказаў на «няўхільнае патрабаванне да СМІ выдаваць інфармацыю аб'ектыўна, сумленна, не хаваючы ніякіх фактаў, вастрэй занурацца ў рэчаіснасць і не прамінаць безгаспадарчых момантаў у дзейнасці ўсякіх чыноўнікаў».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках