23 красавiка 2024, aўторак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў Каіры: пратэсты разганяюць слёзным газам

12
Сутыкненні ў Каіры: пратэсты разганяюць слёзным газам

На цэнтральнай плошчы Каіра - Тахрыр - адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і ўдзельнікамі шматтысячнай акцыі пратэсту.

Паліцыя ўжыла слёзны газ для разгону праціўнікаў прэзыдэнцкага ўказу, які значна пашырае паўнамоцтвы Мухамеда Мурсі. З'явіліся звесткі аб адным загінуўшым.

Фаты Гарыб памёр у бальніцы праз атручванне слёзным газам, паведамляе NEWSru.com. Загінулы - 52-гадовы мужчына, удакладняе Reuters. Калі гэтая інфармацыя дакладная, то ён стаў другой ахвярай беспарадкаў, якія ахапілі краіну пасля «фараонскага» ўказа Мурсі.

Пратэстоўцы трымаюць плакаты з надпісамі «Браты-мусульмане скралі рэвалюцыю» і «Прэзідэнт падштурхоўвае народ да грамадзянскага непадпарадкавання». У цэнтры горада сабраліся сотні тысяч людзей. Запоўненая не толькі плошча Тахрыр, але і набярэжная Ніла ў раёне амерыканскай амбасады, а таксама прылеглыя да цэнтральнай плошчы вуліцы і праспекты, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Сітуацыя магла б быць яшчэ горшай, калі б рух «Браты-мусульмане» не адмяніў прызначаную раней таксама на аўторак у Каіры акцыю ў падтрымку прэзідэнта, каб пазбегнуць магчымых сутыкненняў з апазіцыянерамі, адзначаюць назіральнікі.

Банкаўскія аддзяленні, пункты абмену валюты і ювелірныя крамы ў ваколіцах плошчы Тахрыр ў Каіры загадзя зачыніліся напярэдадні пратэстнай акцыі, адзначае «Аль-Ахрам».

З'явілася інфармацыя, што адначасова сутыкненні адбываюцца і ў паўночнай сталіцы - Александрыі.

Між іншым ваенныя кажуць, што егіпецкая армія пакуль не збіраецца ўмешвацца ў рознагалоссі паміж уладай і яе апанентамі, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовую сеткавую газету «Аль-Яум ас-Сабія».

«Войска перадало ўсю паўнату ўлады абранаму грамадзянамі прэзідэнту 30 чэрвеня, вярнулася ў казармы і выконвае свае асноўныя абавязкі абароны межаў радзімы. Яно пакінула палітычную арэну», - прыводзіць выданне словы неназванага прадстаўніка армейскага камандавання.

Раней прэс-сакратар егіпецкага лідэра Ясір Алі паведаміў, што Мурсі на сустрэчы з прадстаўнікамі Вышэйшага судовага савета ў панядзелак пагадзіўся з іх прапановай абмежаваць свой ўказ. А таксама заявіў, што дэкларацыя, якая пашырае яго паўнамоцтвы, носіць часовы характар.

Аднак ніякія папраўкі ва ўказ ўнесеныя не былі. А калегія егіпецкіх суддзяў заявіла ў адказ, што вынікі гэтай сустрэчы толькі пагоршылі крызіс, і што суддзі працягнуць страйкаваць.

Сутыкненні паміж ісламістамі і прыхільнікамі ліберальных сіл, якія выступаюць супраць указа Мурсі, не сціхаюць ў Егіпце з 22 лістапада. За гэты час у сутычках ва ўсёй краіне ўжо пацярпелі каля 500 чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках