29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал у Капылі

23
Карупцыйны скандал у Капылі

Генеральнай пракуратурай ўзбуджаныя крымінальныя справы ў дачыненні да дырэктара і яго намесніка КУП «Капыльскае ЖКГ».

Яны пры закупцы абсталявання прычынілі шкоду прадпрыемству на 1.5 мільярда рублёў.

Як паведаміла прэс-служба Генпракуратуры, Упраўленнем па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры па выніках праверкі, праведзенай сумесна з упраўленнем па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Менскага аблвыканкама, камітэтам дзяржаўнага кантролю Менскай вобласці распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб КУП «Капыльскае ЖКГ» па ч.3 арт.426 КК (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў па прыкмеце здзяйснення службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы праў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, якое пацягнула цяжкія наступствы - прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры), ч.1 арт.237 КК (выманьванне крэдыту або субсідый па прыкмеце прадстаўлення службовай асобай юрыдычнай асобы ў мэтах атрымання крэдыту загадзя ілжывых дакументаў і звестак аб абставінах, якія маюць істотнае значэнне для атрымання крэдыту), піша «Ежедневник».

Так у ходзе праверкі было ўстаноўлена, што пры закупках помпавага абсталявання дырэктар названага прадпрыемства і яго намеснік, наўмысна перавышаючы свае службовыя паўнамоцтвы, парушылі патрабаванні ўказа Лукашэнкі ад 17.11.2008 № 618 «Аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь», а таксама Палажэння аб парадку выбару пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы) пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета міністраў ад 20.12.2008 № 1987 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення дзяржаўных закупак».

Пры гэтым кошт абсталявання быў неабгрунтавана завышаны на суму звыш 1,5 млрд рублёў, у выніку чаго КУП «Капыльскае ЖКГ» нанесены матэрыяльны ўрон у асабліва буйным памеры.

Акрамя таго, гэтымі ж асобамі з мэтай атрымання крэдыту на куплю помпавага абсталявання ў парушэнне дзеючага заканадаўства былі аформленыя таварна-транспартныя накладныя з унясеннем у іх загадзя ілжывых звестак аб паступленні абсталявання на прадпрыемства. Дакументы былі прадастаўлены № 611 ААТ АСБ «Беларусбанк».

Узбуджаная крымінальная справа для арганізацыі расследавання накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках