28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка Нацбанка: Друкарскі станок не ўключалі паўтара года

27
Намеснік кіраўніка Нацбанка: Друкарскі станок не ўключалі паўтара года

Заявы кіраўніцтва Нацбанка супярэчаць відавочным фактам.

Нацыянальны банк Беларусі пакуль не плануе зніжэнне стаўкі рэфінансавання, заявіў журналістам у сераду ў Менску першы намеснік старшыні праўлення НББ Мікалай Лузгін, паведамляе «Інтэрфакс».

«Стаўку рэфінансавання пакуль не чапаем», - сказаў Лузгін, адказваючы на пытанне аб магчымасці зніжэння стаўкі ў снежні.

Між тым, каментуючы сітуацыю на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў, першы намеснік кіраўніка НББ канстатаваў прыкметнае зніжэнне ставак у гэтым сегменце. «На міжбанкаўскім рынку стаўкі ўжо бліжэй да стаўкі рэфінансавання - гэта нармальна», - сказаў Лузгін.

Паводле яго прагнозу, у далейшым агульнае зніжэнне ставак на рынку прывядзе і да зніжэння ставак па дэпазітах і крэдытах. Пры гэтым, на думку Лузгіна, вызначальным фактарам у дынаміцы ставак будзе сітуацыя з ліквіднасцю ў пэўным банку. «Стаўка па ўкладах фізічных асоб залежыць ад сітуацыі з ліквіднасцю - цяпер гэтая сітуацыя нармалізавалася, у цэлым па сістэме ліквіднасці хапае», - сказаў ён, дадаўшы, што «паступова стаўкі будуць зніжацца».

Як паведамлялася, НББ захоўвае стаўку рэфінансавання на ўзроўні 30% гадавых з 12 верасня 2012 года.

Акрамя таго, Лузгін пацвердзіў прынцыповы намер Нацбанка не аднаўляць эмісійнае крэдытаванне ў мэтах стымулявання тэмпаў росту эканомікі. «Будзем стаяць», - сказаў першы намеснік кіраўніка НББ, адказваючы на пытанне аб тым, ці зможа Нацбанк выстаяць пад ціскам іншых дзяржорганаў, зацікаўленых у стымуляванні росту тэмпаў эканомікі. «Мы друкарскі станок не ўключалі з 1 чэрвеня мінулага года», - дадаў ён.

Нагадаем, аб'ём шырокай грашовай масы (ШГМ) у Беларусі на 1 лістапада 2012 года склаў эквівалент Br151 трлн 249,8 млрд, павялічыўшыся за студзень-кастрычнік на 36%.

У 2012 годзе НББ планаваў абмежаваць рост ШГМ у межах 22-24%.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках